Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 08:11

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
 
Сардэчныя прывітанні ўсім прыхільнікам Польскага радыё для замежжа!
Шчыра дзякую за пошту, якая прыйшла цягам двух травеньскіх тыдняў.
Як я і абяцаў тыдзень назад, сёння інфармую пра вынікі першага конкурсу пра Гданьск. Віктарына выклікала вялікае зацікаўленне. Прыйшло шмат прац. Аднак больш за палову з іх былі няправільнымі. Тым не менш у лік пераможцаў трапілі 9 чалавек. Гэта:
Алег Панько, Берасце,
Мікалай Волчык, Пружанскі раён, Берасцейская вобласць,
Яніна Дзямешчанка, Віцебск,
Ніна Каўпак, Віцебск, 
Уладзімір Шавель, Менск,
Святлана Шавель, Менск,
Міхаіл Шавель, Менск,
Эдуард Дзенісюк, Барысаў, Менская вобласць.
Віктар Васілевіч, Салігорск, Менская вобласць.
Усім пераможцам высланы падарункі. Некаторыя з прызёраў ужо напісалі пра атрыманне ўзнагарод. Вытрымкі з аднаго з лістоў прагучаць праз тыдзень.
Зараз ідзе другая віктарына пра Гданьск. Яна пабудавана, як і папярэдняя: з двух пададзеных варыянтаў трэба выбраць правільны. Часам гэта цяжкае рашэнне, таму прашу не спяшацца высылаць конкурсныя працы. 
Пытанні віктарыны ды варыянты адказаў на іх гучаць так:
1. Гданьск разам з двума гарадамі ўтварае Траеграддзе. У гэтую агламерацыю ўваходзяць…
a. …Гданьск, Сопат і Гдыня. b. …Гданьск, Рэда і Румя. 
2. Калісьці Гданьск і навакольныя землі ўтваралі вольны горад Данцыг. У гісторыі гэта было…
a. …адзін раз. b. …двойчы. 
3. У свеце вядомы два алкагольныя напоі, вынайдзеныя ў Гданьску.  Адным з іх была традыцыйная настойка на зёлках і карэннях. Асаблівую прывабнасць ёй надавалі некалькі лісткоў тонкай залатой фольгі, якія плавалі ў кожнай пляшцы. Гданьскай гарэлцы прыпісваліся лекавыя і ледзь не цудатворныя ўласцівасці. У паэме "Пан Тадэвуш” яе згадвае Адам Міцкевіч:
Суддзя шкатулку ў гонар той аблавы
Дастаў, адкрыў, i пляшак блiснулi галовы.
Ён выняў самы большы буталь адмысловы
(Багаты падарунак ад ксяндза Рабака).
Гарэлка з Гданьска, дарагая для паляка.
"Няхай жыве!— сказаў Суддзя з паднятай чашай, –
Наш горад Гданьск, зноў быць яму ва ўладзе нашай!”
I па чарзе ўсiм налiваў лiкёр срабрысты.
Пакуль дно залатым не заблiшчала лiстам.
Міцкевіч меў на ўвазе напой пад назвай…
a. …"Goldwasser”. b. …"Крамбамбуля”. 
4. Пад лозунгам "Свабода культуры, культура свабоды” Гданьск змагаецца за званне еўрапейскай культурнай сталіцы…
a. …2012 года. b. …2016 года. 
5. На тэрыторыі Гданьска пачынаецца цікавы геаграфічны аб’ект:
a. Балтыйская каса. b. Хельская каса.
Усе тыя, хто правільна адкажа, атрымаюць узнагароды. Конкурсныя лісты трэба прысылаць да 13 чэрвеня 2010 года ўключна. Усе больш познія допісы будуць аўтаматычна лічыцца няправільнымі.
Да 13 чэрвеня неабходна прысылаць адказы і на гендэрную віктарыну. Калі ласка, падрыхтуйцеся, каб занатаваць яе пытанні і заданні.
Гатовыя? Пачынаю дыктаваць:
1. Ці з’яўляецца 8 Сакавіка святочным днём у Польшчы?
2. Што такое "Маніфа”?
3. Прывядзіце прыклад трох польскіх грамадскіх аб’яднанняў, якія займаюцца гендэрнай праблематыкай.
4. Назавіце палітычную партыю, якая канцэнтруецца на змаганні за правы полек.
5. Польскі ўрад мае ўпаўнаважаную па пытаннях раўнапраўных адносін да жанчын і мужчын. Назавіце імя і прозвішча чалавека, які зараз выконвае гэтую функцыю. 
Калі ласка, звярніце ўвагу на пятае заданне. Тут у многіх слухачоў сустракаюцца памылкі. Дарэчы, яшчэ ёсць час, каб знайсці правільны адказ і паўторна прыслаць сваю конкурсную працу.
Адпраўляйце адказы на віктарыну выключна на абаненцкую скрынку Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Сёння ў міні-рубрыцы "Пара слоў для DX-ісістаў” пра UTC. Гэта абрэвіятура расшыфроўваецца па-беларуску як "сусветны скаардынаваны час”. UTC выкарыстоўваецца ў раскладах перадач.
Так зроблена, шаноўнае спадарства, каб выпрацаваць універсальны механізм адліку часу для ўсіх радыёаматараў на свеце. Гэта – своеасаблівы арыенцір, канстанта ў любы з двух вяшчальных сезонаў. UTC застаецца пастаянным, нягледзячы на перавод гадзіннікаў увесну ці ўвосень. Не ўплывае на яго і тое, што ў розных краінах прыняты свой час. UTC для ўсяго свету адзін!
Улетку беларускі час адрозніваецца ад сусветнага на тры гадзіны. Зімой – на дзве. Такім чынам, у летні вяшчальны сезон 13.30 паводле UTC адпавядае 16.30 менскага часу.
Паважаныя слухачы! Запрашаю ўсіх вас маніторыць эфір Беларускай рэдакцыі. Да канца вясны вы можаце прысылаць свае справаздачы на конкурс рапартаў аб чутнасці. Яны павінны быць складзены паводле сістэмы SINPO з пазначэннем часу UTC. Колькасць рапартаў неабмежаваная. Для ўдзелу ў конкурсе трэба адманіторыць усе нашы каротка- і сярэднехвалевыя частоты. Пераможцу чакае галоўны прыз – радыёпрыёмнік.
Сяргей Балбасаў з Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці прыслаў аналіз чутнасці за першую палову траўня. Ён піша, што ў маі асаблівых зменаў не адзначалася. Паслухайма падрабязнасці: "Частата 612 кілагерц вышэй, чым на тры балы не прымалася. Па-ранейшаму добра чуваць сігнал на 1557: 1, 3, 5, 6, 10 і 12 траўня. У выніку былі "чацвёркі”. На хвалі 11760 сігнал таксама адносна добры, невялікія шумы і заміранні асаблівых перашкод не робяць”. Канец цытавання. Частата 11955 кілагерц маніторылася нашым слухачом 4, 5, 6, 8, 11 і 12 траўня. Тут моцна перашкаджае "Голас Турцыі”. Таму, піша спадар Балбасаў, "выніковую адзнаку не магчыма было выставіць вышэй за тры балы”. 13 мая з-за навальнічных перашкод чутнасць таксама была кепскай. А вось 1 траўня сігнал на частаце 11955 кілагерц быў даволі добры.
Далей наш прыхільнік выказваецца аб частаце 15480 кГц. Цытую: "Сітуацыя тут нядрэнная: 1 і 11 мая – "пяць”, 3, 5, 6, 8, 10 і 12 – "чатыры”. І толькі 13 мая з-за навальніцы, якая была адзначана падчас трансляцыі, чутнасць вагалася на ўзроўні трох балаў”. Канец цытавання.
Пераходжу да гістарычнага раздзела.
Я завяршаю размову пра з’езды польскіх гісторыкаў. Як вы, пэўна, памятаеце, апошні форум адбыўся летась у Ольштыне. Ён праходзіў у сярэдзіне верасня. У з’ездзе прынялі ўдзел паўтары тысячы чалавек. Сярод іх былі навукоўцы, выкладчыкі і настаўнікі гісторыі, студэнты і школьнікі. Ганаровае шэфства над форумам узяў прэзідэнт краіны. Удзельнікі з’езду абмяркоўвалі разнастайныя пытанні. Напрыклад, дыскутавалі аб памежжы, малых радзімах, пра рэгіёны свету і меншасці.
Важнае месца ў праграме з’езду заняла праблематыка перадачы гістарычных ведаў у межах сучаснай школы. Цікавасць прысутных выклікала пытанне ролі і значэння крыніц пры вывучэнні даўніны.
Шаноўныя радыёслухачы! Я чакаю адказаў на конкурс, справаздач пра чутнасць, заявак у "Канцэрт віншаванняў” ды іншых допісаў па адрасу: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Зразумела, што сюды можна таксама прысылаць лісты на самыя разнастайныя тэмы, якія цікавяць вас.
Сваю карэспандэнцыю вы можаце накіроўваць непасрэдна ў рэдакцыю. Адрас гучыць так: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча.
Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае пісьмы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна.
З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl.
Наша станцыя пастаянна прысутная ў Інтэрнеце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Штодня тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас нашай старонкі ў Сусветным павуцінні: www.radyjo.net.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (22.05.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 737 | Комментарии: 2 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.