Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 08:22

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
 
Добрага часу сутак для ўсіх сяброў Польскага радыё для замежжа!
Цягам чэрвеня на віцебскую скрынку прыйшлі лісты ад многіх слухачоў з самых розных рэгіёнаў Беларусі. У прыватнасці, толькі ў апошнія панядзелак і аўторак я пабачыў допісы ад Ганны Купцэвіч з Карэліч у Гарадзенскай вобласці, Сяргея Магонава з Кобрына, што на Берасцейшчыне, Эдуарда Дзенісюка з Барысава Менскай вобласці, Міхаіла Кобрына з Баранавіцкага раёна Берасцейшчыны, Алега Панько з Берасця.
У карэспандэнцыі шмат месца было прысвечана конкурсам. І не дзіва! 13 чэрвеня завяршаліся ажно дзве віктарыны. На іх прыйшло многа адказаў, праўда, не ўсе верныя…
Відавочна, другі гданьскі конкурс аказаўся не вельмі лёгкім.
Я агучу правільныя адказы і каментары да іх:
1. Гданьск разам з двума гарадамі ўтварае Траеграддзе. У гэтую агламерацыю ўваходзяць Гданьск, Сопат і Гдыня.
Рэда і Румя не маюць супольнай гарадской мяжы з Гданьскам.
2. Калісьці Гданьск і навакольныя землі ўтваралі вольны горад Данцыг. У гісторыі гэта было двойчы. Першы раз гэта адбылося падчас напалеонаўскіх войн у пачатку XIX стагоддзя, Данцыг паўторна стаў вольным горадам у перыяд 1920 – 1939 гадоў.
3. У свеце вядомы два алкагольныя напоі, вынайдзеныя ў Гданьску. Адным з іх была традыцыйная настойка на зёлках і карэннях. Асаблівую прывабнасць ёй надавалі некалькі лісткоў тонкай залатой фольгі, якія плавалі ў кожнай пляшцы. Гданьскай гарэлцы прыпісваліся лекавыя і ледзь не цудатворныя ўласцівасці. У паэме "Пан Тадэвуш” яе згадвае Адам Міцкевіч:
Суддзя шкатулку ў гонар той аблавы
Дастаў, адкрыў, i пляшак блiснулi галовы.
Ён выняў самы большы буталь адмысловы
(Багаты падарунак ад ксяндза Рабака).
Гарэлка з Гданьска, дарагая для паляка.
"Няхай жыве!— сказаў Суддзя з паднятай чашай, –
Наш горад Гданьск, зноў быць яму ва ўладзе нашай!”
I па чарзе ўсiм налiваў лiкёр срабрысты.
Пакуль дно залатым не заблiшчала лiстам.
Міцкевіч меў на ўвазе напой пад назвай "Goldwasser”.
"Крамбамбуля” таксама вынайдзена ў Данцыгу. Прычым на тым жа самым прадпрыемстве, дзе была прыдумана рэцэптура напою "Goldwasser”.
"Залатая вада з Данцыга” вынайдзена ў XVI стагоддзі. Лікёр падабаўся каралю Францыі Людовіку XIV і рускай царыцы Кацярыне Вялікай. "Danziger Goldwasser” мае мінімум 40% алкаголю.
Як піша наш слухач Эдуард Дзенісюк, летась паўлітра лікёру польскай вытворчасці каштавала 32 злотых, ці 8 еўра. "Goldwasser”, які вырабляўся ў Нямеччыне, каштаваў удвая больш.
4. Пад лозунгам "Свабода культуры, культура свабоды” Гданьск змагаецца за званне еўрапейскай культурнай сталіцы 2016 года.
У 2012 годзе ў горадзе над Матлавай адбудуцца матчы чэмпіянату Еўропы па футболе.
5. На тэрыторыі Гданьска пачынаецца цікавы геаграфічны аб’ект: Балтыйская каса. Па-польску яна называецца "Mierzeja Wiślana”. У XIX стагоддзі Балтыйская каса два разы разрывалася. Першапачаткова рака Мёртвая Вісла прарвала касу і ўтварыла сваё адгалінаванне, а ў 1895 годзе быў прарыты канал, які напрасткі злучыў Віслу з морам. Ён называецца па-польску "Przekop Wisły”. Пасля гэтага ўзнікла штучная выспа Сабешэўска, пра якую была гаворка ў першай віктарыне пра Гданьск.
Хельская каса размешчана ад Гданьска адносна далёка: да яе трэба ехаць на аўтамабілі не менш за гадзіну.
Правільна адказалі на другую гданьскую віктарыну наступныя асобы:
Эдуард Дзенісюк з Барысава, што на Меншчыне,
Аляксандр Ганчароў з Чачэрскага раёна Гомельшчыны,
Святлана Шавель з Менска,
Міхаіл Шавель з Менска,
Уладзімер Шавель з Менска,
Сяргей Балбасаў з Буда-Кашалёўскага раёна Гомельшчыны.
З нагоды конкурсу Аляксандр Ганчароў напісаў:
"З вялікім задавальненнем прымаю ўдзел у віктарыне Польскага радыё для замежжа. І надалей буду актыўным слухачом і наведвальнікам сайта, а таксама ўдзельнікам… конкурсаў.
У Польшчы я быў некалькі разоў, але заўсёды праездам. Хацелася б наведаць гэту краіну, бо Польшчу і Беларусь звязваюць стагоддзі сумеснай гісторыі”.
Эдуард Дзенісюк адзначыў, што конкурсныя пытанні даволі складаныя. Каб адказаць на іх, трэба карыстацца Інтэрнетам.
Узнагароды за паспяховы ўдзел у другой гданьскай віктарыне ўжо высланы. Вельмі чакаю ад пераможцаў пацверджання аб атрыманні прызоў.
Дарэчы, таксама адпраўлены падарункі ўсім тым, хто выйграў гендэрны конкурс. Пра ягоныя вынікі я паведамлю праз тыдзень.
Нагадваю, што працягваецца чарговая, трэцяя ўжо, віктарына пра Гданьск. Яна пабудавана, як і дзве папярэднія: з пададзеных варыянтаў трэба выбраць правільны. Фактычна гэта тэст. Паслухайце:
1. Гданьск называюць горадам…
a. …на рацэ Матлава. b. …на рацэ Вісла.
2. У Данцыгу нарадзіўся адзін з Нобелеўскіх лаўрэатаў у галіне літаратуры. Значная частка ягонай творчасці прысвечана гэтаму гораду. У прыватнасці, ён напісаў "Данцыгскую трылогію”. Гэтага пісьменніка, скульптара, мастака, графіка завуць…
a. …Гюнтэр Грас. b. …Пауль Шэербарт.
3. Гданьскі аэрапорт імя Леха Валенсы штогод абслугоўвае амаль два мільёны пасажыраў. Ён размешчаны…
a. ...у Касакуве. b. …у Рэмбехуве.
4. Гданьская футбольная каманда называецца…
a. ..."Lechia”. b. …"Baltia”.
5. Афіцыйная Інтэрнет-старонка горада Гданьска – гэта…
a. …www.gdansk.pl. b. www.dawnygdansk.pl.
Усе тыя, хто правільна адкажа, атрымаюць узнагароды. Конкурсныя лісты трэба прысылаць да 4 жніўня 2010 года ўключна. І выключна на абаненцкую скрынку нашага радыё: а/с 45, г. Віцебск, 210015.
У нас працягваецца цыкл гэндэрных радыёгульняў. Ён уключае віктарыну, конкурс і дыскусійнае абмеркаванне.
Апошняе тычыцца парытэтаў у палітыцы. Зараз у Польшчы актыўна абмяркоўваецца гэтае пытанне.
А што вы, дарагія слухачы, думаеце на гэты конт? Як вы лічыце, ці варта пераходзіць да парытэтаў у палітыцы? Ці трэба іх замацоўваць на ўзроўні закону? Якія плюсы й мінусы можа мець такое рашэнне? Ці магчымая альтэрнатыва парытэтам у палітыцы?
Пры напісанні дыскусійнай працы вам могуць дапамагчы журналісцкія матэрыялы ў эфіры нашага радыё, а таксама публікацыі на рэдакцыйным сайце www.radyjo.net і web-старонцы www.gender.do.am.
Вашы выказванні, дарагія слухачы, прагучаць у межах "Рэдакцыйнай дыскусіі”.
Калі ласка, прысылайце свае працы да 30 верасня 2010 года ўключна.
Пераможцаў дыскусійнага абмеркавання чакаюць самыя розныя падарункі. Сярод іх будуць мабільныя тэлефоны й радыёпрыёмнікі з лічбавым наборам частаты.
Чакаецца, што пасля правядзення гендэрных конкурсаў прынамсі два пераможцы атрымаюць выніковыя галоўныя ўзнагароды. Гэта паездка ў Польшчу ў другой палове 2010 года. Прэтэндэнты на гран-пры павінны не толькі прыслаць паспяховыя працы на ўсе гендэрныя радыёгульні, але й давесці, што яны з’яўляюцца слухачамі Польскага радыё для замежжа. Напрыклад, можна адгукнуцца на форму або змест праграм Беларускай рэдакцыі альбо скласці справаздачу аб чутнасці хаця б адной перадачы на кароткіх ці сярэдніх хвалях.
Дыскусійнае абмеркаванне ды іншыя гендэрныя конкурсы ладзяцца пры ўдзеле Адукацыйнага таварыства "Wiedza Powszechna” з Гданьска. Падарункі спансіруе праграма "Polska Pomoc” Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (19.06.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 754 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.