Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 21.12.2024, 20:51

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
 
Сардэчна вітаю аматараў польскага замежнага вяшчання!
Сёння я агучу вынікі трэцяй віктарыны пра Гданьск. А перад гэтым звярнуся да некаторых допісаў ад нашых слухачоў.
Берасцеец Алег Панько адказаў на заўвагі пра чытанне Чэслава Сэнюха. Нагадаю, нейкі час назад барысаўчанін Алесь Шустоўскі крытыкаваў вядучага перакладчыцкай перадачы. Маўляў, спадар Сэнюх дрэнна кажа, таму "шматхвілінныя літаратурныя чытанні… на дзвюх мовах не ўспрымаюцца належным чынам”. Слухач сцвярджаў, што "дыкцыя павінна быць эталонная, пераканаўчая, металічная”.
У сваю чаргу, Алег Панько лічыць, што перадача Чэслава Сэнюха – прафесійная літаратурная старонка. На думку нашага прыхільніка, каб ацаніць гэтую рубрыку, "трэба ведаць польскую мову, а тэмбр голасу не мае” тут асаблівага ўплыву на слухача.
Спадар Панько ўпэўнены, што вельмі неабходна спартыўная праграма. Напрыклад, па пятніцах. Радыёаматар піша, што ў гэты дзень і ўключаць прымач няма жадання.
А што вы, паважаныя сябры, мяркуеце наконт вяртання спартыўнай рубрыкі на нашы хвалі? І як вы ацэньваеце наш пятнічны эфір?
На абаненцкую скрынку ад Валерыя Ганчарэнкі прыйшоў ліст, які мяне адначасова і вельмі ўсцешыў, і моцна засмуціў. Парадаваў тым, што слухач нават у надзвычай складаных жыццёвых варунках не губляе з намі сувязі. Расстроіў, бо мае лісты ў адказ не даходзяць.
Што ж, я паспрабаваў яшчэ раз выслаць спадару Ганчарэнку разнастайныя матэрыялы, у тым ліку тыя, якія папрасіў наш даўні верны сябра. Спадзяюся, што па новым адрасе не будзе тых праблем, якія раней узнікалі…
Асабіста Валерыю Ганчарэнку я зычу як найхутчэйшага выздараўлення!
Некалькі нашых прыхільнікаў прыслалі лісты і рапарты аб чутнасці. Тэму прыёму я разгледжу ў наступным выпуску нашай перадачы.
Апошнім часам прыйшло колькі заявак у "Канцэрт віншаванняў”. Усе яны высланы ў Варшаву.   
А зараз наступае доўгачаканы момант: мне незвычайна прыемна агучыць спіс пераможцаў трэцяй гданьскай віктарыны. Ён даволі працяглы – ажно 17 чалавек! 16 з іх – жыхары Беларусі, адзін – Расіі.
Такім чынам, выдатна справіліся з віктарынай наступныя асобы:
Ганна Купцевіч, Карэліцкі раён, Гарадзенская вобласць,
Святлана Шавель, Менск,
Данута Крупіца, Ліда, Гарадзенская вобласць,
Яўгенія Цюркіна, Магілёў,
Сяргей Магонаў, Кобрын, Берасцейская вобласць,
Міхаіл Шавель, Менск,
Сяргей Балбасаў, Старая Буда Буда-Кашалёўскага раёна, Гомельская вобласць,
Уладзімір Шавель, Менск,
Міхась Маліноўскі, Баранавічы, Берасцейская вобласць,
Андрэй Гуркоўскі, Віцебск,
Аляксандар Ганчароў, Нісімкавічы Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці,
Алег Панько, Берасце,
Максім Бажок, Ліда, Гарадзенская вобласць,
Глеб Нямкоў, Віцебск,
Эдуард Дзенісюк, Барысаў, Менская вобласць,
Валер’ян Здановіч,  Гародня,
Уладзімір Гудзэнка, Лухавіцы, Маскоўская вобласць.
Неўзабаве нашы пераможцы атрымаюць узнагароды. Вельмі прашу прызёраў паведаміць пра дастаўку прызоў.
Я маю адмысловы зварот да Максіма Бажка: калі ласка, прышліце дакладны адрас свайго пражывання, бо на каперце не пазначана кватэра.   
Пераходжу да іншых тэм.
Я ў чарговы раз напамінаю, што ў нашым эфіры ідзе дыскусійнае гендэрнае абмеркаванне. Радыёслухачы выказваюцца наконт гендэрных парытэтаў у палітыцы. Зараз у Польшчы актыўна абмяркоўваецца гэтая тэма. Полькі менш актыўна ўдзельнічаюць у палітычным жыцці краіны. У прыватнасці, яны слабей прадстаўлены ў парламенце. Частка палітыкаў і грамадскіх дзеячаў прапанавала ўвесці на выбарах парытэтны ўдзел абодвух полаў. Гаворка ідзе пра тое, каб жанчыны й мужчыны балатаваліся ў пэўных суадносінах. Напрыклад, 50 на 50. Паводле прыхільнікаў гэтай ідэі, такая практыка павінна быць замацавана ў законе, каб выбарчыя спісы той ці іншай партыі або групы давалі роўныя шанцы мужчынам і жанчынам. Ёсць шмат апанентаў гэтай прапанове. Некаторыя з іх кажуць, што парытэт у выбарчых кампаніях можа быць фікцыяй. Яшчэ хтосьці гаворыць, што здольная жанчына сама праб’е сабе дарогу ў палітычнае жыццё. 
А што вы, паважаныя радыёслухачы, думаеце на гэты конт? Як вы лічыце, ці варта пераходзіць да парытэтаў у палітыцы? Ці трэба іх замацоўваць на ўзроўні закону? Якія плюсы і мінусы можа мець такое рашэнне? Ці магчымая альтэрнатыва парытэтам у палітыцы?
Пры напісанні працы вам могуць дапамагчы журналісцкія матэрыялы ў эфіры нашага радыё, а таксама публікацыі на адмысловых web-старонках www.gender.do.am і www.schoolgender.do.am.
Прызёраў дыскусійнага абмеркавання чакаюць разнастайныя прэзенты. Сярод іх будуць мабільны тэлефон і радыёпрыёмнік з лічбавым наборам частаты.
Такія ж падарункі падрыхтаваны і для пераможцаў трэцяга гендэрнага конкурсу.
Каб паўдзельнічаць у ім, трэба прывесці не менш за два прыклады дыскрымінацыі па полавай прыкмеце ў сучаснай Беларусі. Неабходна грунтоўна апісаць гэтыя выпадкі, даказаўшы несправядлівы характар адносін да жанчын ці мужчын. Памер гендэрнай працы не павінен перавышаць тры старонкі А4. Вельмі вас прашу запісваць ці друкаваць тэкст на адным баку аркуша.
Пры выбары пераможцаў будуць улічвацца арыгінальнасць працы, яснасць выкладання матэрыялу, гендэрная карэктнасць выказванняў. Апошняе азначае, што трэба пазбягаць сексісцкіх штампаў кшталту "моцны пол”, "прыгожая палова чалавецтва”, "жаночая логіка”. 
Вам дапамогуць напісаць працу па гендэрнай дыскрымінацыі матэрыялы на web-старонцы www.gender.do.am. У першую чаргу прапаную шукаць інфармацыю на сайце ў раздзелах "Навіны” і "Гендэрная бібліятэчка”.
Поўнасцю ці часткова вашы выказванні прагучаць на хвалях Польскага радыё для замежжа ў рубрыцы "Рэдакцыйная пошта”.
Калі ласка, прысылайце свае адказы на творчы конкурс да 17 верасня, а на дыскусію – да 30 верасня 2010 года.
Пасьля правядзення цыкла гендэрных конкурсаў прынамсі два прызёры атрымаюць выніковыя гран-пры. Гэта паездка ў Польшчу ў другой палове бягучага года.
Гендэрныя конкурсы ладзяцца пры ўдзеле Адукацыйнага таварыства "Wiedza Powszechna” з Гданьска. Падарункі спансіруе праграма "Polska Pomoc” Міністэрства замежных спраў РП.
Дарагія радыёслухачы! Я чакаю адказаў на гендэрныя конкурсы, справаздач пра чутнасць, заявак у "Канцэрт віншаванняў” ды іншых допісаў па адрасу: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Сваю карэспандэнцыю вы можаце накіроўваць непасрэдна ў рэдакцыю. Адрас гучыць так: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча.
Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае пісьмы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна.
З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl.
Наша радыёстанцыя пастаянна прысутная ў Інтэрнеце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Штодня тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас нашай старонкі ў Сусветным павуцінні: www.radyjo.net.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (21.08.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 636 | Комментарии: 3 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.