Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 21.12.2024, 21:27

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
 
Выдатнага часу сутак, дарагія сябры!
Сардэчна дзякую аўтарам усіх лістоў, што апошнім часам дастаўлены на віцебскую абаненцкую скрынку. Цягам мінаючага тыдня прыйшлі допісы ад Максіма Бажка і Алеся Жалкоўскага з Ліды Гарадзенскай вобласці, ад Аляксандра Мазго з Віцебска, ад Алеся Шустоўскага з Барысава Менскай вобласці і ад Сяргея Магонава з Кобрына Берасцейскай вобласці. 
Я таксама шчыра дзякую нашым прыхільнікам за званкі. Мне тэлефанавалі: Сяргей Балбасаў з Буда-Кашалёўскага раёна Гомельшчыны, Яўгенія Цюркіна з Магілёва, Аляксандар Мазго з Віцебска. Нашы размовы тычыліся розных радыйных тэм. У прыватнасці, Сяргей Балбасаў і Яўгенія Цюркіна прасілі прыслаць матэрыялы новага конкурсу пра Гданьск.
Я ўжо выслаў раздрукоўкі гэтай віктарыны 30 нашым прыхільнікам. Неўзабаве будзе адпраўлена чарговая партыя лістоў з гданьскім конкурсам ды іншымі матэрыяламі.
Для тых, хто пакуль не вядзе перапіску з нашым радыё, я зараз прачытаю ўмовы віктарыны пра Гданьск. Нагадваю, што любы жадаючы можа паўдзельнічаць у гэтым конкурсе. Дастаткова выбраць адзін з двух варыянтаў адказу.
Такім чынам, наш новы тэст пра горад на Матлаве:
1. У Гданьску штогод ладзіцца некалькі дзесяткаў маштабных міжнародных гандлёвых мерапрыемстваў. У прыватнасці, кожнае лета на працягу сямі з паловай стагоддзяў праводзіцца кірмаш…
a …святога Дамініка. b …бурштыну AMBERMART.
2. Вядомы філосаф нямецкага паходжання Артур Шапенгаўэр нарадзіўся ў Данцыгу…
a …20 верасня 1860 года. b …22 лютага 1788 года.
3. Тэмпературная шкала ўраджэнца Гданьска шырока выкарыстоўваецца ў побытавых мэтах на Ямайцы, у ЗША і Белізе. Будучы навуковец з’явіўся на свет у XVII стагоддзі ды меў імя і прозвішча…
a …Габрыэль Фарэнгейт. b …Ян Гевелій.
4. У апошняе дзесяцігоддзе горад на Матлаве штогод наведваюць 300 – 400 тысяч польскіх і замежных турыстаў. Многія з іх прыязджаюць, каб пабачыць аб’ект, які лічыцца  месцам, дзе пачалася Другая сусветная вайна. Гаворка ідзе…
a …пра крэпасць Віслаўсьце. b …пра Вестэрплятэ.
5. У Гданьску і на акаляючых тэрыторыях знаходзіцца адзін з найважнейшых ва Усходняй Еўропе цэнтраў здабычы і перапрацоўкі вуглевадародаў. Гэтая фірма прадае нафтапрадукты ў многіх рэгіёнах Польшчы і за мяжой. Яна называецца…
a …Гданьская энергетычная кампанія "Energa”. b …група "LOTOS”.
Адказы на тэст неабходна прысылаць не пазней за 10 кастрычніка гэтага года. Адрас, на які трэба адпраўляць конкурсныя працы, прагучыць напрыканцы перадачы.
Дарэчы, ужо ёсць першы адказ ад нашага слухача. Максім Бажок з Ліды, што на Гарадзеншчыне, выдатна справіўся з тэстам. Неўзабаве яму будзе адпраўлена ўзнагарода за правільныя адказы.
Гэтым разам я не стану чакаць канчатковага завяршэння віктарыны, а буду высылаць прызы амаль адразу пасля атрымання верных тэстаў.
Апошнім часам прыйшло шмат рапартаў аб прыёме. Якасць складання справаздач заўважальна вырасла. Гэта не можа не цешыць!
Дарэчы, зараз я рассылаю бланкі рапартаў толькі на адну перадачу.  У іх ёсць графа "Месца прыёму”. Гэта азначае прывязку да нейкіх геаграфічных аб’ектаў. Вось правільны прыклад:  "Дубровенскі раён, каля мяжы, недалёка ад Лядоў”. Цытата ўзята з рапарта віцябляніна Аляксандра Мазго, які слухаў нашы перадачы далёка ад свайго горада.
Не варта пісаць "на лецішчы”, "па-за горадам” ці "на падваконніку”. Для тэхнічных службаў радыё гэта малакарысная інфармацыя. Калі ласка, указвайце назву населенага пункта ці яго дакладныя геаграфічныя каардынаты.   
Як вынікае з рапарта, 21 жніўня берасцеец Алег Панько слухаў наш гадзінны выпуск а 16.00 UTC на частаце 1386 кілагерц. Першая палова рэтрансляцыі йшла на 45333 паводле SINPO. Другая – на 45344. Як канстатуе наш прыхільнік, гэта найлепшы прыём на згаданай частаце за ўсё лета. Спадар Панько піша, што прыёмнік сілкаваўся ад электрасеткі. На яго думку, гэта павышае чутнасць. Я ў сваю чаргу калісьці даведаўся ад радыёаматараў, што, наадварот, батарэйкі даюць больш якасны прыём. Хто мае рацыю? Прашу выказацца. 
Алег Панько таксама напісаў колькі слоў пра магчымае стварэнне сеткі манітораў. Але гэты ліст прагучыць праз тыдзень.
Сяргей Магонаў з Кобрына, што на Берасцейшчыне, прыслаў працы на абедзве гендэрныя радыёгульні. Думкі нашага даўняга слухача наконт парытэтаў прагучаць у адным з найбліжэйшых выпускаў "Рэдакцыйнай дыскусіі” Наталлі Грышкевіч. Шматлікія прыклады дыскрымінацыі, прыведзеныя кобрынцам, будуць прачытаныя ў лістападзе ў маім аглядзе пошты.   
Яўгенія Цюркіна прыслала допіс, у якім папрасіла прасачыць, ці дайшлі яе меркаванні наконт гендэрных парытэтаў у палітыцы. Інфармую, што выказванні магіляўчанкі прагучалі ў "Рэдакцыйнай дыскусіі” 1 верасня.
Пры нагодзе напамінаю, што ў нашым эфіры ідзе абмеркаванне праблемы гендэрных парытэтаў у палітыцы. Зараз у Польшчы гэтая тэма актыўна дыскутуецца.
А што вы, паважаныя радыёслухачы, думаеце на гэты конт? Як вы лічыце, ці варта пераходзіць да парытэтаў у палітыцы? Ці трэба іх замацоўваць на ўзроўні закону? Якія плюсы й мінусы можа мець такое рашэнне? Ці магчымая альтэрнатыва парытэтам у палітыцы?
Прызёраў дыскусійнага абмеркаваньня чакаюць разнастайныя прэзенты. Сярод іх будуць мабільны тэлефон і радыёпрыёмнік з лічбавым наборам частаты.
Такія ж падарункі падрыхтаваны і для пераможцаў трэцяга гендэрнага конкурсу.
Каб паўдзельнічаць у ім, трэба прывесці не менш за два прыклады дыскрымінацыі па полавай прыкмеце ў сучаснай Беларусі. Неабходна грунтоўна апісаць гэтыя выпадкі, даказаўшы несправядлівы характар адносін да жанчын ці мужчын. Памер гендэрнай працы не павінен перавышаць тры старонкі А4. Вельмі вас прашу запісваць ці друкаваць тэкст на адным баку аркуша.
Пры выбары пераможцаў будуць улічвацца арыгінальнасць працы, яснасць выкладання матэрыялу, гендэрная карэктнасць выказванняў. Апошняе азначае, што трэба пазбягаць сексісцкіх штампаў кшталту "моцны пол”, "прыгожая палова чалавецтва”, "жаночая логіка”. 
Пры напісанні працы вам могуць дапамагчы журналісцкія матэрыялы ў эфіры нашага радыё, а таксама публікацыі на адмысловых web-старонках www.gender.do.am і www.schoolgender.do.am.
Калі ласка, прысылайце свае адказы на трэці гендэрны конкурс да 17 верасня,  а на дыскусію – да 30 верасня 2010 года. Адрас, на які трэба высылаць адказы, прагучыць напрыканцы перадачы.
Пасля правядзення цыкла гендэрных конкурсаў прынамсі два пераможцы атрымаюць выніковыя гран-пры. Гэта паездка на марское ўзбярэжжа Польшчы ў лістападзе ці снежні бягучага года. Верагодна, падарожжа будзе адбывацца праз Летуву ды Расею.
Гендэрныя конкурсы ладзяцца пры ўдзеле Адукацыйнага таварыства "Wiedza Powszechna” з Гданьска. Падарункі спансіруе праграма "Polska Pomoc” Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.
Шаноўныя слухачы! Я чакаю адказаў на гендэрныя конкурсы і гданьскую віктарыну па адрасу: абаненцкая скрынка 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь. Сюды, калі ласка, скіроўвайце свае допісы на іншыя тэмы, а таксама рапарты пра чутнасць перадач і заяўкі ў "Канцэрт віншаванняў”.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (04.09.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 722 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.