Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 21.12.2024, 21:08

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
 
Выдатнага часу сутак, шаноўныя радыёслухачы!
Выказваю сардэчную падзяку за шматлікія лісты, якія апошнім часам дастаўлены на абаненцкую скрынку ў Віцебску. Я таксама ўдзячны за званкі ды электронныя допісы.
Нейкі час таму прыйшлі лісты ад барысаўчаніна Эдуарда Дзенісюка. Яны тычыцца розных тэм, звязаных з Польскім радыё для замежжа.
Адна з іх – наша Інтэрнет-старонка. У слухача ёсць некалькі заўваг наконт сайта. Сёньня я адкажу на адно пытанне пра web-старонку. Рэагаванне на іншыя запыты нашага прыхільніка вы пачуеце 4 снежня.
Эдуард Дзенісюк піша: "Я хацеў знайсці тэксты дыскусійных лістоў…, дасланых на гендэрны конкурс… Там іх няма… Ці яны дзе-небудзь размешчаныя? Мне хацелася б пачытаць іх. Я думаю, што яны – можа, не ўсе, але некаторыя – цікавыя.” Канец выказвання.
Поўнасцю ці часткова меркаванні слухачоў агучваюцца ў "Рэдакцыйнай дыскусіі”, якая выходзіць па серадах. Адпаведна, конкурсныя працы можна знайсці ў матэрыялах гэтай рубрыкі на рэдакцыйнай старонцы www.radyjo.net.
Нагадваю, што гендэрныя радыёгульні завершаны, але працягваецца пятая віктарына пра Гданьск. Вось змест гэтага тэсту:
1. Гданьская турыстычная арганізацыя (ГТА) аб’ядноўвае звыш 100 суб’ектаў гаспадарання і прыватных асоб. Яна з’яўляецца эксклюзіўным партнёрам горада ў галіне турызму. ГТА мае афіцыйную старонку…   
a …www.gdanskconvention.pl. b …www.gdansk4u.pl.
2. Гэты шлях паўстаў яшчэ ў бронзавым вяку. Ён звязваў паўднёвае балтыйскае ўзбярэжжа з міжземнаморскімі цывілізацыямі. У перыяд існавання Рымскай імперыі балты выменьвалі на "паўночнае золата” тысячы манет. Паступалі таксама і тавары: гліняны посуд, шкляныя пацеркі, бронзавыя вырабы. Гандлёвы абмен ажыццяўляўся па транспартным калідоры ад Балтыйскага мора да Адрыятычнага мора. Гэты шлях, які пачынаўся ў раёне сённяшняга Гданьска, называецца…
a …Бурштынавы. b …"З варагаў у грэкі”. 
3. У XVI стагоддзі дзесяткі тысяч менанітаў і анабаптыстаў збеглі са сваёй краіны, баючыся рэпрэсій за рэлігійныя перакананні. Частка з гэтых пратэстантаў апынулася ў раёне Гданьска. Перасяленцы ўнеслі вялікі ўклад у эканамічнае жыццё Памор’я. У прыватнасці, яны зрабілі велізарны аб’ём гідратэхнічнай меліярацыі, ствараючы супрацьпаводкавыя аб’екты і асушаючы вільготныя мясціны. Гэтую працу выканалі…  
a … галандцы. b …французы.
4. У сакавіку 2011 года будзе адзначацца 60-годдзе пасажырскай лініі, якая злучае часткі Траеграддзя – Гданьск, Сопат і Гдыню, а таксама некаторыя іншыя населеныя пункты. Яе даўжыня складае 160 кіламетраў. Штодня гэтай лініяй карыстаюцца не менш за 130 тысяч чалавек. Гаворка ідзе пра…
a …падземнае метро. b …хуткасную гарадскую чыгунку – SKM.
5. Гэты будынак быў важным цэнтрам грамадскага і эканамічнага жыцця Гданьска і адным з найбольш дэмакратычных месцаў у краіне. Тут сустракаліся арыстакратыя, гандляры і рамеснікі. Асяродак, які нагадваў легендарны Круглы стол караля Артура, называецца…
a …дом Упхагена. b …Двор Артуса.
Адказы на гданьскае тэставанне прымаюцца да 5 снежня ўключна.
Зараз самы час азнаёміць вас з умовамі конкурсу рапартаў.
Гэтае спаборніцтва радыёаматараў пачалося 1 лістапада. Яно працягнецца 5 тыдняў да 5 снежня ўключна. Конкурс прымеркаваны да юбілею Польскага радыё.
Удзельнікі павінны прыслаць справаздачы аб чутнасці на ўсіх сярэдне- і кароткахвалевых частотах. Рапарты могуць складацца на любой з усходнеславянскіх моў, па-польску ці па-ангельску. Тэксты справаздач павінны быць напісаны на адным баку аркуша.
У рапартах неабходна ўказваць толькі час UTC. Перадачу трэба праслухаць цалкам.
У справаздачы варта пісаць дакладную частату прыёму ў кілагерцах. Аўтаматычна не прымаюцца рапарты з пазначэннямі тыпу: "25 метраў”, "КХ” ці "сярэднехвалевы дыяпазон”.
У раздзеле "Змест праграмы” не дапускаецца пісаць словы "Паўтор перадачы”. Неабходна занатаваць усе рубрыкі і сюжэты выпуску.
Адзнакі за чутнасць павінны выстаўляцца па сістэме SINPO за цэлую перадачу. Аднак гэта не выключае дадатковых ацэнак за пятнаццаціхвілінныя адрэзкі праграмы.
Не дапускаецца адначасовае праслухоўванне праграм на розных частотах. Нават за адзінкавы выпадак такога паралельнага прыёму слухач пакіне шэрагі ўдзельнікаў конкурсу. Кампрамісаў тут не будзе, а скаргі не дапамогуць.
Пры падвядзенні вынікаў конкурсу будуць улічвацца акуратнасць, выразнасць, правільнасць напісання. Гэта важна пры спрэчных пытаннях. Напрыклад, калі ўзнікне такая сітуацыя: слухачы прыслалі аднолькавую колькасць рапартаў. Каму аддаць перавагу? Таму, хто лепей склаў справаздачу.
Пры вызначэнні пераможцаў істотным момантам будзе наяўнасць ці адсутнасць тэхнічных заўваг у рапартах, а таксама тое, ці далучаў аўтар справаздач лісты з аналізам прыёму за нейкі часавы прамежак: за дзень, тыдзень, дэкаду, месяц.         
Рапарты за пяць конкурсных тыдняў можна дасылаць да 20 снежня ўключна. Справаздачы, якія прыйдуць пазней за згаданую дату, на спаборніцтва не трапяць.
Рапарты прымаюцца толькі на віцебскую абаненцкую скрынку. Справаздачы, адпраўленыя на іншыя адрасы, у тым ліку на электронныя, а таксама высланыя праз наш рэдакцыйны сайт, не будуць удзельнічаць у спаборніцтве.
Падвядзенне вынікаў конкурсу будзе адбывацца з 21 снежня па 10 студзеня. Рэзультаты я абвяшчу 15 студзеня. Вынікі конкурсу будуць канчатковымі і не могуць быць аспрэчаны.
Узнагароды для 3 пераможцаў будуць адпраўлены ў студзені 2011 года. У якасці прызоў прадугледжаны каштоўныя падарункі.
Атрымальнікі ўзнагарод абавязаны праінфармаваць арганізатараў пра дастаўку падарункаў.
Паважаныя сябры! Лісты на конкурсы трэба дасылаць на адрас: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь. Сюды можна адпраўляць карэспандэнцыю на самыя разнастайныя тэмы.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (20.11.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 834 | Комментарии: 1 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.