Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 21.12.2024, 20:44

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
 
Вітаю вас, паважаныя радыёслухачы!
Як звычайна, на пачатку перадаю словы сардэчнай удзячнасці за шматлікія лісты і паштоўкі, якія цягам апошніх дзён прыйшлі на віцебскую абаненцкую скрынку.
Апроч гэтай пошты, у мяне ёсць яшчэ нямала ранейшых допісаў. Сёння я разгледжу і нядаўнюю, і больш старую карэспандэнцыю. Але гэта будуць не ўсе лісты. Частка з допісаў прагучыць у "Рэдакцыйнай дыскусіі” ў наступным годзе.
Пераходжу да пошты.
У сваім лісце Міхаіл Кобрын, жыхар Баранавіч Берасцейскай вобласці, падзякаваў за два нумары штомесячніка "Czasopis”. Гэтае выданне беларусаў Беласточчыны я адпраўляў некаторым нашым слухачам.
Міхаіл Кобрын таксама папрасіў прыслаць папяровы ці электронны падручнік польскай мовы.
Атрымаць ад нас такога тыпу літаратуру нескладана. У студзені і лютым будучага года пройдзе новы конкурс пра Кашубскі край. У якасці ўзнагарод за правільныя адказы падрыхтаваныя розныя падарункі, у тым ліку навучальныя матэрыялы па польскай мове. Так што раю ўдзельнічаць. Конкурсная абвестка прагучыць роўна праз два тыдні, на самым пачатку 2011 года.
Дарэчы, зараз ідзе рассылка чарговых нумароў выдання "Czasopis”. Прашу вас, дарагія слухачы, інфармаваць пра дастаўку гэтага штомесячніка.
Міхаіл Кобрын таксама піша, што хацеў бы атрымаць дыск з песнямі беларускіх і польскіх аўтараў з фестывалю "Басовішча”. Мне падаецца, што тут мы наўрад ці дапаможам. Паспрабуйце звяртацца па гэтую музыку да незалежных распаўсюднікаў у Беларусі. Магчыма, яна ў іх ёсць.
З Барысава Менскай вобласці прыйшла паштоўка. Эдуард Дзенісюк адгукнуўся на мінулы выпуск "Рэдакцыйнай пошты”. Ён падтрымаў ідэю правядзення новых конкурсаў, у тым ліку віктарыны пра Кашубскі край.
З Барысава прыйшоў яшчэ адзін допіс. У ім Алесь Шустоўскі віншуе рэдакцыю з надыходзячымі святамі ды зноў звяртаецца да гісторыі. Нагадаю, наш верны прыхільнік актыўна цікавіцца даўніной. Ён часта прысылае разнастайныя матэрыялы на гістарычныя тэмы. Гэтым разам ён працягвае канцэнтравацца на пытанні колькасці савецкіх ахвяраў падчас Другой сусветнай вайны. На думку Алеся Шустоўскага, варта верыць дадзеным, якія сведчаць, што СССР меў страты ў памеры 40 – 44 мільёнаў чалавек.
Я больш асцярожна стаўлюся да гэтых лічбаў. Мяркую, што многім у постсавецкай прасторы зручна выкарыстоўваць Другую сусветную вайну як апошні сімвал імперскасці. Маўляў, колькі мы паклалі ахвяраў дзеля перамогі! І нехта пасля гэтага можа пераглядаць гісторыю Вялікай Айчыннай! Не дазволім!
Між іншым, завысіўшы колькасць забітых у вайне, можна знізіць лічбу знішчаных сталіністамі. Ці ж не так, спадар Шустоўскі?                                          
Шаноўныя слухачы!
Пакуль ідзе падрыхтоўка да чарговага конкурсу, я рассылаю ўзнагароды за перамогу ў апошнім гданьскім тэставанні.
Верна адказалі на конкурс наступныя беларускія слухачы:
Сяргей Балбасаў, Старая Буда Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці;
Уладзімір Шавель, Менск;
Эдуард Дзенісюк, Барысаў, Менская вобласць;
Віктар Кавалёў, Магілёў;
Міхаіл Шавель, Менск;
Андрэй Гуркоўскі, Віцебск;
Святлана Шавель, Менск;
Аляксандар Ендза, Ліда, Гарадзенская вобласць;
Алег Панько, Берасце;
Ганна Купцэвіч, Карэлічы, Гарадзенская вобласць;
Яўгенія Цюркіна, Магілёў.
Выдатную працу прыслаў з Расіі Уладзімір Гудзэнка.
На мінаючым тыдні пачалася адпраўка прызоў за два апошнія гендэрныя конкурсы. Пакуль высланы наступныя ўзнагароды:
Сяргей Балбасаў, Старая Буда Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці – кнігі для вывучэння польскай мовы;
Віктар Васілевіч, Салігорск Менскай вобласці – радыёпрыёмнік;
Яўгенія Цюркіна, Магілёў – кампакт-дыск з польскай музыкай;
Эдуард Дзенісюк, Барысаў Менскай вобласці – радыёпрыёмнік;
Алег Панько, Берасце – CD з польскім мастацкім фільмам;
Святлана Шавель, Менск – мабільны тэлефон;
Валяр’ян Здановіч, Горадня – радыёпрыёмнік.
Адпраўка падарункаў за гендэрныя конкурсы працягнецца да канца снежня.
Дарагія пераможцы! Вельмі прашу вас пацвердзіць атрыманне пасылак.
Апроч лістоў і паштовак, у апошнія тыдні пошта даставіла мноства справаздач аб прыёме. Такім чынам на конкурс рапартаў адгукнуліся слухачы нашага радыё ў Беларусі і замежжы. Напрыклад, вялікую колькасць справаздач прыслалі Аляксандр Мазго (Віцебск), Сяргей Балбасаў (Гомельшчына), Аляксандр Ендза (Гарадзеншчына), Сяргей Магонаў (Берасцейшчына), Канстанцін Праватораў (Запарожжа). Шмат рапартаў склала Яўгенія Цюркіна (Магілёў).
Сумарна нашы слухачы прыслалі некалькі сотняў справаздач. Адпраўка QSL-картак у адказ запатрабуе нямала часу. Так што, спадарства, давядзецца пачакаць. Сярод QSL будуць таксама паштоўкі з выявамі цікавых мясцін Польшчы.  
Дарагія радыёслухачы! Я чакаю вашых допісаў па адрасу: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь. Сюды, калі ласка, скіроўвайце таксама рапарты пра чутнасць перадач і заяўкі ў "Канцэрт віншаванняў”.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (18.12.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 881 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.