Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 30.12.2024, 21:34

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
 
Шчыра вітаю ўсіх слухачоў нашага радыё!
Сёння я буду шмат гаварыць пра конкурс рапартаў, які завяршыўся ў леташнім снежні. Апроч таго, паўтару ўмовы чарговага кашубскага конкурсу. А найперш хачу падзякаваць за лісты, якія прыйшлі з пачатку года на віцебскую скрынку.
У прыватнасці, атрымана пошта ад Леанарда Аукштэля з Пінска Берасцейскай вобласці, Алеся Шустоўскага з Барысава Менскай вобласці, Дануты Крупіцы з Ліды Гарадзенскай вобласці, Міхаіла Кобрына з Баранавіч Берасцейскай вобласці, Бярнарда Пакульніцкага з Гарадзеі Менскай вобласці, Аляксандра Ендзы з Ліды Гарадзенскай вобласці, Віктара Кавалёва з Магілёва і Міхаіла Маліноўскага з Баранавіч Берасцейскай вобласці.
Частка допісаў была адпраўлена напрыканцы 2010 года, але большасць выслана ўжо сёлета. Сярод карэспандэнцыі былі лісты, паштоўкі, газета, выразкі з прэсы, кампакт-дыск.
Апроч таго, была электронная пошта ад розных нашых прыхільнікаў.
У сваю чаргу я выслаў раздрукоўкі цяперашніх конкурсаў некалькім дзесяткам слухачоў. Акрамя гэтага, Сяргею Балбасаву са Старой Буды Гомельскай вобласці адпраўлены радыёаматарскія матэрыялы. Алесю Шустоўскаму з Барысава Менскай вобласці высланы паштовыя наборы, каб наш даўні слухач і надалей працягваў кантактаваць з намі, але ўжо ў лепшых умовах.      
Зараз самы час абвесціць рэзультаты мінулагодняга конкурсу рапартаў. Гэта канчатковыя вынікі. Яны не могуць быць аспрэчаны.
Такім чынам, рэзультаты. З пяці ўдзельнікаў, працы якіх былі прынятыя на конкурс, чатыры чалавекі трапілі ў лік прызёраў.
Першае месца падзялілі Сяргей Балбасаў з Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласьці і Аляксандр Мазго зь Віцебска. Гэтыя радыёаматары прыслалі аднолькавую колькасць рапартаў: па 105 штук. Акуратнасць складання справаздач у спадара Балбасава была крыху лепшай. Абодва DX-істы дадалі разнастайныя матэрыялы з каментарамі да перадач нашай станцыі. Напрыклад, Аляксандр Мазго запісаў некаторыя фрагменты трансляцый на кампакт-дыск.  
Гэты радыёаматар атрымаў гран-пры, бо слухач з Гомельшчыны адмовіўся ад галоўнай узнагароды і пажадаў падарунак за трэцяе месца – мабільны телефон. У выніку Аляксандру Мазго высланы "Grundig WR 5408 PLL”. Гэта прымач з лічбавым наборам частаты. Сяргею Балбасаву адпраўлены сотавы апарат "Samsung GT-E1080”.
Жыхар Ліды ў Гарадзенскай вобласці Аляксандр Ендза прыслаў 58 рапартаў. Аднак адна справаздача не была прынята на конкурс, бо не ахоплівала ўвесь час перадачы. Канстанцін Праватораў з украінскага Запарожжа склаў 57 рапартаў. Абодва слухачы ўключылі ў конкурсныя працы заўвагі да нашага вяшчання. Канстанцін Праватораў і Аляксандр Ендза занялі другое месца.
Кожны з іх атрымаў прыёмнік "Grundig WR 5405”. Гэта радыё з лічбавым наборам частаты.
Прашу пераможцаў звычайнай поштай паведаміць пра дастаўку узнагарод.
Тое ж самае тычыцца і ўдзельнікаў гендэрных конкурсаў, якія напрыканцы 2010 года атрымалі падарункі за прысланыя працы.
У прыватнасці, радыё высланы Альдоне Родзевіч са Шчучынскага раёна Гарадзенскай вобласці, Леанарду Аукштэлю з Пінска Берасцейскай вобласці, Язэпу Палубятку з Мастоў Гарадзенскай вобласці. Майка адпраўлена Дануце Крупіцы з Ліды Гарадзенскай вобласці. Міхась Маліноўскі з Баранавіч Берасцейскай вобласьці атрымаў падстаўкі пад кубкі.
Яго зямляк і цёзка Міхаіл Кобрын прыслаў свае разважанні на гендэрную тэматыку пасля заканчэння конкурснага перыяду. Але гэтыя выказванні падаліся мне дастаткова цікавымі і я вырашыў аддзячыць нашаму слухачу наборам навучальных матэрыялаў па польскай мове.
Падобны кніжны прыз высланы замежнаму ўдзельніку нашых гендэрных конкурсаў – аўтарытэтнаму расійскаму DX-істу Уладзіміру Гудзэнку з падмаскоўных Лухавіц.
Запрашаю нашых слухачоў удзельнічаць у чарговым конкурсе пра Кашубскі край.
Новыя звесткі пра гэтую частку Польшчы прагучаць праз тыдзень, у наступнай "Рэдакцыйнай пошце”.
Першы дапаможны матэрыял пра Кашубскі край трансляваўся ў перадачы за 1 студзеня. Яго можна знайсці на нашай старонцы www.radyjo.net.
А зараз я нагадаю конкурсныя пытанні.
1. Каменныя кругі – гэта цікавыя турыстычныя аб’екты ў Кашубскім краі. Чым яны прывабліваюць наведвальнікаў з усяе Польшчы ды з многіх іншых краін?
2. Якім стагоддзем датуецца першая гістарычная згадка пра Кашубскі край?
3. Якія колеры мае кашубскі сцяг?
4. Кашубы рэгулярна збіраюцца на сусветныя з’езды. У чэрвені 2010 года ў Пуцку адбыўся чарговы з іх. Якім па ліку быў гэты з’езд?
5. Якія літары ёсць у кашубскай мове і адсутнічаюць у польскай?
6. Калі прагучала першая імша на кашубскай мове?
7. Як называецца FM-станцыя, што вядзе перадачы па-кашубску?
8. Які міжнародны код мае кашубская мова?
9. Якую даўжыню мае Хельская каса, адзін з цікавых прыродных аб’ектаў Кашубскага краю?
10. Які кашубскі рэкорд занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса?
11. Дзе знаходзіцца дом, перавёрнуты дагары нагамі?
12. У Кашубскім краі размешчана самая паўночная кропка Польшчы. Што гэта за месца?
13. Прывядзіце прыклады трох кашубскіх гарадоў.
14. Якое старажытнае кашубскае свята мае эратычна-матрыманіяльны характар? 
15. Якая птушка адыгрывае вялікую ролю ў абрадах кашубаў?
Дарэчы, ужо пачалі прыходзіць конкурсныя працы. Максім Бажок з Ліды Гарадзенскай вобласці першы прыслаў адказы на новую кашубскую віктарыну. Слухач выдатна адказаў на ўсе 15 пытанняў.
Шаноўныя радыёслухачы! З нецярпеннем чакаю адказаў на кашубскі конкурс да 28 лютага 2011 года. Калі ласка, прысылайце свае працы на наступны адрас Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (15.01.2011) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 951 | Комментарии: 3 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.