Як добра ведаюць нашы пастаянныя слухачы, цягам мінаючага года ў нашым эфіры праходзілі шматлікія гендэрныя конкурсы. Яны ладзіліся ў рамках міжнароднага праекта "Крок да роўнасці: гендэрная асвета як важны элемент у працэсе стварэння грамадзянскай супольнасці ў Беларусі”, спонсарам якой з’яўляецца праграма праграма "Polska Pomoc” МЗС Польшчы. Удзельнікі серыі конкурсаў маглі змагацца за галоўную ўзнагароду – паездку ў Польшчу. Гран-пры атрымалі Сяргей Магонаў з Кобрына ды Міхаіл Шавель з Менска. І вось на днях нашы слухачы, вяртаючыся з Гданьска разам з каардынатарам праекта і арганізатарам конкурсаў Юрыем Сцяпанавым, завіталі на радыё. Тут адбылася дыскусія пра гендэрныя парытэты ў палітыцы. Матэрыял падрыхтавала Наталля Грышкевіч.
Слухайце аўдыёфайл - 6,1 MB
|