Квоты ў бізнесе – гэта выдатны метад для павелічэння ўдзелу жанчын у кіраўніцтве кампаній. Так лічаць удзельнікі канферэнцыі, арганізаванай прадстаўніцтвам Еўрапейскай камісіі ў Польшчы. Варта за гэта змагацца, бо зараз жанчыны складаюць толькі 1/7 упраў кампаній. Урадавая ўпаўнаважаная па роўных адносінах Агнешка Казлоўска-Раевіч хоча, каб праводзіўся маніторынг колькасці жанчын на кіруючых пасадах і велічыні іх заробкаў. Казлоўска-Раевіч рыхтуе таксама змены ў заканадаўстве, якія патрабуюць правядзення такой справаздачнасці.
Надоечы Кангрэс жанчын прапанаваў увесці квоту 20% для жанчын у кіраўніцтве дзяржаўных кампаній. Прэс-сакратар Кангрэсу жанчын Дарота Варакомска падкрэсліла, што жанчыны павінны змагацца са стэрэатыпамі, а таксама змяніць сваё стаўленне ды верыць у сябе. Калі ёсць магчымасць прыняць высокую пасаду ў кампаніі, жанчыны не прапануюць сваёй кандыдатуры, бо ім здаецца, што яны не справяцца з задачамі, – дадала Варакомска. У Польшчы 60 адсоткаў жанчын маюць вышэйшую адукацыю, але толькі некалькі працэнтаў займаюць найвышэйшыя пасады.
Источник: http://www.radyjo.net |