Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 08:14

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Польскі досвед » Польскі досвед

У полек з’явілася “Сукенка для поспеху”
Міжнародная няўрадавая арганізацыя "Dress for Success” ("Сукенка для поспеху”), якая дапамагае жанчынам вярнуцца на рынак працы, пачала дзейнасць у Польшчы. НДА купляе касцюмы і абутак, плаціць за прафесійны макіяж і наведванне стаматолага, вучыць культурна выказвацца, весці перамовы з наймальнікам, правільна складаць CV (curriculum vitae). Арганізацыя працуе з дзяўчынамі з выпраўленчых устаноў, з жанчынамі, якія выйшлі з турмы, з ахвярамі побытавага гвалту.
У свеце асацыяцыя "Dress for Success” дзейнічае з 1997 года. Упершыню ў Польшчы яна падрыхтавала выпускніц (асобныя з іх на групавым здымку) у другой дэкадзе леташняга кастрычніка. Гэта былі 60 дзяўчат з моладзевага выпраўленчага цэнтра (Młodzieżowy Ośrodek Wychowawczy) у Радзянкуве (Сілезскае ваяводства).
"Dress for Success” заснавала ў Нью-Йорку жанчына з польскім прозвішчам Нэнсі Люблін (на здымку), калі атрымала ў спадчыну ад сваёй прабабулі 5 тыс. долараў.
Дагэтуль арганізацыя дапамагла прыблізна 350 тысячам жанчын ва ўсім свеце. Амаль 75% з іх знайшлі працу.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.radyjo.net і www.polskidomkreacji.pl
Категория: Польскі досвед | Добавил: viator (05.03.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 861 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.