Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 30.12.2024, 21:02

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Польскі досвед » Польскі досвед

Выкінуць стэрэатыпы з падручнікаў!
Кожны падручнік павінен прайсці праверку з пункту гледжання наяўнасці ў ім стэрэатыпаў і дыскрымінацыйнага кантэксту, – лічыць упаўнаважаная польскага ўраду па роўных адносінах Агнешка Казлоўска-Раевіч (на здымку). Пра гэта яна выказалася падчас канферэнцыі "Антыдыскрымінацыйная адукацыя як выклік для адміністрацыі і судовай сістэмы”, што адбылася 16 траўня ў Варшаве.
Казлоўска-Раевіч лічыць, што кожны падручнік па кожным прадмеце павінен быць правераны экспертам па правах чалавека, які будзе ацэньваць, ці кніга не ўтрымлівае якой-небудзь дыскрымінацыі ў адносінах да любой сацыяльнай групы. Прапануецца, каб правяраліся нават падручнікі па матэматыцы.
Як мяркуе ўпаўнаважая ўраду, правільную пазіцыю лягчэй сфармаваць у дзіцячыя гады, чым выкараняць стэрэатыпы ў дарослым жыцці.
Акрамя гэтага, Агнешка Казлоўска-Раевіч падкрэсліла, што антыдыскрымінацыйная адукацыя таксама вельмі важная ў выпадку чыноўнікаў, якія працуюць непасрэдна з грамадзянамі. Іх паводзіны уплываюць на вобраз дзяржавы – справядлівай або несправядлівай, – які складваецца ў грамадзян.
Дзеячы па барацьбе са стэрэатыпамі лічаць, што ў польскіх падручніках жанчыны, мужчыны, хлопцы і дзяўчаты прадстаўленыя стэрэатыпна. Сям’я заўсёды поўная. Няма ў ёй, напрыклад, інвалідаў. Можна таксама сустрэць у падручніках інфармацыю, якая не адпавядае рэчаіснасці, напрыклад, пра гомосексуалізм.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.radyjo.net


Источник: http://www.radyjo.net
Категория: Польскі досвед | Добавил: Viator1975 (21.05.2012) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 830 | Комментарии: 5 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.