Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Пятница, 26.04.2024, 15:05

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Навіны
« 1 2 ... 30 31 32 33 34 ... 36 37 »
У Йемене васьмігадовая дзяўчынка выйграла судовы працэс супраць сваіх бацькоў, якія аддалі яе замуж за 28-гадовага мужчыну. Умовай выхаду замуж другакласніцы Нуджуд Мухамед Алі было тое, што шлюбная дамова пачне выконвацца пасля таго, як дзяўчынка дасягне паўналецця. Але ўжо праз тыдзень бацькі аддалі яе сужэнцу. Пражыўшы ў шлюбе два з паловай месяцы, дзяўчынка звярнулася ў суд. Праваахоўныя органы сталі на бок дзіцяці і скасавалі шлюб.
Бацька малой растлумачвае свой учынак цяжкім матэрыяльным становішчам сям’і. Акрамя таго, ён палічыў шлюб лепшым выйсцем для дзяўчынкі, сястру якой скралі ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 696 | Добавил: viator | Дата: 22.05.2008 | Комментарии (0)

Зборнік артыкулаў “Увядзенне ў тэорыю і практыку гендэрных адносінаў” – першае  ва Узбекістане маштабнае даследаванне па праблемах роўнасці палоў. Выданне было падрыхтавана па ініцыятыве Камітэта жанчын Узбекістана, Праграмы развіцця ААН і Гендэрнай праграмы пасольства Швейцарыі. Гэта міждысцыплінарная праца, куды ўвайшлі асновы гендэрнай тэорыі і практыкі. Тут ёсць артыкулы, прысвечаныя заканадаўчым асновам забеспячэння роўнасці палоў, гендэрным аспектам у галіне адукацыі і культуры, гендэрнаму гвалту, гендэрным праблемам Узбекістана ва ўмовах незалежнасці.
Аўтары прызнаюць, што, нягледзячы на імкненне дзяржавы рэалізаваць прынцыпы роўных правоў і свабод, стварэння роўных магчымасцяў для жанчын і мужчын, як запісана ў канстытуцыі краіны, ва Узбекістане моцны кансерватыўны менталітэт, і некаторая частка грамадства нам ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 655 | Добавил: viator | Дата: 21.05.2008 | Комментарии (0)

У сталіцы Беларусі на кожную тысячу мужчын – 1145 жанчын, больш як палова менчанак – жанчыны працаздольнага узросту (16 – 55 гадоў).
Сацыёлагі высветлілі, што на першым месцы ў жыхарак Менска – сямейныя каштоўнасці. Так, павялічваецца колькасць жанчын, якія бяруць зарэгістраваны шлюб. У 2007 годзе выйшлі замуж 18716 менчанак (на 11,8 адсоткаў болей, чым у 2006), з якіх 76% пабраліся ўпершыню. Ствараць сям’ю большасць менчанак вырашаюць у маладосці. 44 адсоткі нявест пайшлі замуж ва ўзросце 20 – 24 гадоў, яшчэ чвэрць – у 25 – 29 гадоў. Першае дзіця з’яўляецца ў жыхарак сталіцы ў веку 25,5 гадоў, на нараджэнне другога яны адважваюцца праз пяць год. 86 адсоткаў дзяцей у Мінску нараджаюцца ў зарэгістраваным ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 667 | Добавил: viator | Дата: 20.05.2008 | Комментарии (0)

Каля трыццаці дабрачынных праектаў рэалізуе ў Беларусі Менскі міжнародны клуб жонак паслоў. Кіруе арганізацыяй Зейнаб Эльгодж, супружніца амбасадара Лівіі ў нашай краіне. Грошы на рэалізацыю дабрачынных праектаў жонкі дыпламатаў збіраюць падчас традыцыйных веснавых дабрачынных вячэраў, калядных кірмашоў. Выкарыстоўваюцца таксама прыватныя ахвяраванні.
Менскі міжнародны клуб супружніц замежных паслоў дапамагае лякарням, дамам-інтэрнатам, спецыялізаваным медыцынскім установам не толькі ў сталіцы, але і на перыферыі, у прыватнасці, ў Жодзіне, Беразіне, Валожыне, Барысаве. Дапамогу ад супружніц паслоў атрымліваюць дзве менскія школы для дзяцей з праблемамі зроку і слыху, Беларускі дзіцячы хоспіс, грамадскае аб’яднанне “Дзеці ў бядзе”, арганізацыя хворых на ДЦП дзяцей “Пераадоленне” ды іншыя структуры. На сродкі, выдаткаваныя к ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 695 | Добавил: viator | Дата: 20.05.2008 | Комментарии (0)

Грамадская арганізацыя вясковых жанчын пад назвай “Сялянка” створана ў Беларусі. Устаноўчая канферэнцыя новай структуры прайшла ў сакавіку. На мерапрыемства былі запрошаны прадстаўніцы Беларускага саюза жанчын (“Сялянка” будзе яго структурнай адзінкай), а таксама чальцы арганізацыі сялянскіх жанчын з Нідэрландаў. Старшынёй новай НДА стала кіраўніца галоўнага ўпраўлення эканомікі Мінсельгасхарчу Ганна Андрыевіч.
Чакаецца, што “Сялянка” дапаможа жанчынам рэалізаваць свае ідэі, пасадзейнічае вырашэнню сацыяльных і бытавых праблем, падтрымае жанчын у стварэнні бізнесу, жаночых кааператываў, перакваліфікацыі і г. д.
 
Наталля Партоліна паводле БЕЛТА
Категория: Навіны | Просмотров: 680 | Добавил: viator | Дата: 19.05.2008 | Комментарии (0)

23-гадовы Саед Первез Камбакш, які навучаецца ва універсітэце Балха (горада ў аднайменнай правінцыі на поўначы Афганістана) і працуе ў адной з мясцовых газет, запампаваў матэрыял, дзе крытыкаваліся звычаі некаторых мусульманскіх краін, а менавіта – жорсткае абыходжанне з жанчынамі. Сваёй знаходкай Камбакш падзяліўся з іншымі студэнтамі і выкладчыкамі ВНУ. Маладога чалавека арыштавалі і абвінавацілі ў тым, што цікаўны студэнт не толькі запампаваў злапомны файл, але і пачаў яго распаўсюджваць.
Афганскія ўлады вінавацяць яго ў блюзнерстве. Па меркаванні ісламскіх фундаменталістаў, падобнае абыходжанне з жанчынамі абапіраецца на Каран.
Шарыяцкі суд (рэлігійны орган, які карае за парушэнне законаў ісламу) вырашыў пазбавіць Саеда жыцця. ,Яго справа нават не разглядалася ў грамадзянскім працэсе. Афганскі сенат пакінуў абвінава ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 792 | Добавил: viator | Дата: 18.05.2008 | Комментарии (0)

Гэтая праграма змяшчае 56 захадаў. Асобныя з іх ужо ажыццяўляюцца, некаторыя будуць рэалізоўвацца ў найбліжэйшы час.
Міністр па пытаннях інтэграцыі і гендэрнага раўнапраўя Ніамка Сабуні лічыць, што дзеянні мусяць сканцэнтравацца на некалькіх прыярытэтных напрамках: “Неабходна гарантаваць бяспеку і падтрымку тым, хто падвяргаецца гвалту, і дапамога павінна быць забяспечана на працягу ўсяго перыяду – ад першай размовы з пацярпелай, на працягу ўсяго судовага разгляду і пасля яго. Шмат увагі мусіць надавацца прафілактыцы. Прававая сістэма павінна быць больш эфектыўнай і кампетэнтнай, і пажадана, каб ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 633 | Добавил: viator | Дата: 17.05.2008 | Комментарии (0)

Расійскія сацыёлагі правялі апытанне, каб высветліць, якія прафесіі мужчыны лічаць найменш прыдатнымі для прадстаўніц жаночага полу. У выніку вызначыліся сем сфер, якія мужчыны прызнаюць выключна сваімі. Аднак аргументаваць сваё меркаванне ім няма чым.
Так, першай у спісе выключна мужчынскіх прафесій ідзе вайсковая служба. Тымчасам у расійскай арміі паспяхова служаць каля ста тысяч жанчын, а яшчэ паўмільёна дам носяць форму розных сілавых ведамстваў. На другім месцы – пажарныя, што ў Расіі на самой справе рэдкасць. Трэцяй сферай, куды мужчыны прапанавалі не дапускаць жанчын, спасылаючыся на адсутнасць у апошніх сістэмнага мышлення і недахоп логікі, з’яўляюцца інфармацыйныя тэхналогіі. Аднак, нягледзячы на разнастайныя анекдоты пра “бландзінак”, імкліва расце колькасць праграмістаў, аналітыкаў, веб-дызайнераў жаночага полу. Далей у ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 634 | Добавил: viator | Дата: 16.05.2008 | Комментарии (0)

Прыгожыя, адукаваныя, гаспадарлівыя – усім гэтым крытэрам адпавядаюць полькі, якія ўжо некалькі гадоў з’яўляюцца ў Вялікабрытаніі абсалютным “хітом” сярод нявест.
У Аб’яднанае каралеўства эмігравала вялікая група маладых і прыгожых полек, якія не толькі маюць добрую адукацыю, але й умеюць добра гатаваць. Як паведаміў партал www.szkocja.net з 2004 года колькасць змешаных брытанска-польскіх шлюбаў пастаянна расце. Жыхары выспаў настолькі захоплены палячкамі, што гатовыя нават перайсці ў каталіцызм.
Як заўважыў брытанскі сацыёлаг Міхал Гарапіч, у ангельцаў існуе станоўчы стэрэатып полькі, як кансерватыўнага чалавека, які турбуецца пра мужа і дзяцей.
Адметна ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 795 | Добавил: viator | Дата: 16.05.2008 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.