У міністэрстве ўнутраных спраў Кітайскай рэспублікі (КР) заявілі, што ўрад Тайваня пасадзейнічае адкрыццю ў сакавіку першага нацыянальнага музею, прысвечанага жанчынам. Яго экспазіцыя распавядзе грамадскасці выспы аб гісторыі і развіцці правоў прыгожага полу ў краіне і за мяжой. Датай адкрыцця музея абраны Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка. У міністэрстве адзначаюць, што новы выставачны аб'ект стане індыкатарам развіцця Тайваня ў справе дасягнення гендэрнай роўнасці. Яго экспанаты пазнаёмяць наведвальнікаў з высілкамі КР на працягу апошніх 30 гадоў у галіне паляпшэння становішча жаночага полу ў краіне. Музей закліканы ўзмацніць абмены і ўзаемаразуменне паміж актывістамі, што бароняць правы жанчын на Тайвані і за мяжой. Урад Кітайскай рэспублікі вылучыў 19 мільёнаў новых тайваньскіх долараў (каля 590 тысяч дол. ЗША) на стварэнне музея. У арганізацыі экспазіцыі прымае актыўны ўдзел Камісія па садзейнічанні правам жанчын пры Выканаўчым юані (органе, які праводзіць дзяржаўную палітыку ў жыццё) КР. Музей зойме плошчу ў 1091 кв. м. Акрамя выставачнай часткі, у ім будуць бібліятэка і канферэнц-зала.