Падчас першай французскай выставы гінекалогіі лекары й акушэры паведамілі, што 20% жанчын у радзільных дамах залічваюцца менавіта ў гэтую узроставую групу.
Спецыялісты лічаць, што прычынаю позніх родаў становяцца ўмовы сучаснага жыцця: доўгі час навучання, прафесійная кар’ера, а таксама крызіс сям’і, які прыводзіць да разводаў і паўторных шлюбаў.
Мадэль мацярынства ў сярэднім узросце прапагандуюць таксама сродкі масавай інфармацыі. У тэлевізіі можна пабачыць вядомых людзей, якія вырашылі нарадзіць дзіця пасля сарака гадоў.
Выстава гінекалогіі ў Францыі праходзіла ўпершыню. Яна была спалучана з шэрагам канферэнцый, прысвечаных медыцынскім, грамадскім і псіхалагічным пытанням цяжарнасці. Мерапрыемствы галоўным чынам накіраваныя да бяздзетных сем’яў, якіх у Францыі ад 10 да 15%.