Галоўная » 2008»Май»8 » У Расіі дзяўчынкі будуць навучацца ў сувораўскіх вучэльнях
У Расіі дзяўчынкі будуць навучацца ў сувораўскіх вучэльнях
18:40
У РФ зменены правілы прыёму ў ваенныя навучальныя ўстановы. Зараз паступаць у сувораўскія, нахімаўскія ваенна-марскія, ваенна-музычныя вучэльні і кадэцкія карпусы змогуць не толькі юнакі, але і дзяўчаты. Не выключана, што ў Расіі пачнуць ствараць ваенныя вучылішчы, дзе будуць займацца выключна дзяўчыны. Але, хутчэй за ўсё, непаўналетніх расіянак пачнуць прыймаць ва ўжо існуючыя сувораўскія, нахімаўскія ды іншыя ваенныя вучэльні: распараджэнне былога прэзідэнта Уладзіміра Пуціна прадугледжвае прыняцце захадаў па павелічэнні ў сістэмах міністэрстваў абароны і ўнутраных спраў краіны колькасці дзяржаўных навучальных установаў сярэдняй агульнай ды сярэдняй прафесійнай адукацыі з дадатковымі вучэбнымі праграмамі, мэтамі якіх з’яўляецца падрыхтоўка непаўналетніх грамадзян абодвух палоў.