Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 15:52

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2008 » Май » 8 » Нафта і жанчыны
Нафта і жанчыны
22:18
Палітолаг Майкл Рос, які працуе ў Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе, апублікаваў у часопісе “American Political Science Review” неадназначны артыкул “Нафта, іслам і жанчыны”. У ім  даказваецца, што, чым вышэй кошты на нафту і чым вышэй прыбыткі краіны-экспарцёра нафты, тым больш ушчамляюцца правы жыхарак гэтай дзяржавы.
Па меркаванні аўтара, не іслам, а менавіта нафтавае багацце з’яўляецца прычынай нізкага статусу жанчын у такіх краінах, як Саудаўская Аравія і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. У багатым вугляродамі Алжыры ў парламенце засядае нашмат менш спадарынь, чым у Тунісе і Марока, у якіх значных нафтавых радовішчаў няма.
Рос грунтуе сваю пазіцыю на даказаных фактах, што чым больш жанчын працуе па-за домам – тым вышэй іх грамадская актыўнасць ды палітычная вага. Напрыклад, у калектыве дамы больш інтэнсіўна абменьваюцца інфармацыяй, часцей схільныя гуртавацца дзеля абароны сваіх інтарэсаў і, у рэзультаце, прасцей атрымліваюць прадстаўніцтва ў органах улады.    
Калі дзяржава-экспарцёр “чорнага золата” пачынае атрымліваць звышпрыбыткі ад продажу вугляродаў, гэта прыводзіць да таго, што прамысловыя тавары становіцца выгодней купляць за мяжой, а не вырабляць на сваёй тэрыторыі. Гэтая эканамічная мадэль больш усяго б’е менавіта па жанчынах, большасць якіх занятыя на нізкааплатных працах у сферы прамысловасці (напрыклад, на тэкстыльных фабрыках). У сваю чаргу, нафтавыя звышпрыбыткі прыводзяць да буму будаўніцтва (г. зн. у традыцыйна “мужчынскай” індустрыі) і раздробнага гандлю (у ісламскіх дзяржавах – таксама ў пераважна “мужчынскай” сферы інтарэсаў, бо жанчынам не дазваляецца мець зносіны са староннімі прадстаўнікамі супрацьлеглага полу).
У выніку, па назіраннях Роса, калі сёлета дзяржава атрымлівае звышпрыбыткі ад продажу нафты на вонкавых рынках, то ў наступным годзе скароціцца колькасць працуючых жанчын. На кожныя 1280 долараў ЗША дадатковага прыбытку на душу насельніцтва прадстаўніцтва кабет у органах улады зніжаецца на 2%. Гэтая залежнасць асабліва заўважальная ў “бедных” краінах.
 
Наталля Шніпава па матэрыялах www.washprofile.org
Категория: Навіны | Просмотров: 824 | Добавил: viator | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Май 2008  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.