Галоўная » 2008»Май»10 » У Польшчы неўзабаве будзе прыняты антыдыскрымінацыйны закон
У Польшчы неўзабаве будзе прыняты антыдыскрымінацыйны закон
18:51
Неўзабаве ў Польшчы ўвойдзе ў жыццё антыдыскрымінацыйны закон. Завяршылася праца адмысловай міжведамаснай камісіі, якая дэталёва разглядала магчымыя выпадкі дыскрымінацыі.
Дагэтуль, акрамя працоўнага кодэкса, у краіне не было закона, які б забараняў нераўнапраўныя адносіны да грамадзян з пункту гледжання на ўзрост, пол, сацыяльны статус, нацыянальнасць, сексуальную арыентацыю і г. д. Антыдыскрымінацыйны параграф уключаны ў дэмакратычную польскую канстытуцыю, але паколькі няма адпаведнага выканаўчага механізму, то дагэтуль было цяжка даказаць факты дыскрымінацыі ды караць за гэтыя дзеянні.
Праца над новым законапраектам працягвалася два гады. Пасля таго, як гэты дакумент прыме парламент, у Польшчы пачне дзейнічаць Нацыянальная праграма супрацьдзеяння дыскрымінацыі. Ахвяры нераўнапраўных адносін змогуць адстойваць сваю пазіцыю ў грамадзянскім судзе.