ААН заклікае нацыянальныя ўрады павялічваць фінансавыя ўкладанні ў абарону жанчын і рэалізацыю палітыкі гендэрнай роўнасці на ўсіх узроўнях – глабальным, рэгіянальным і нацыянальным.
За апошнія дзесяцігоддзі ў слабаразвітых краінах руху ў гэтай галіне надавалася вельмі невялікая ўвага. І гэта, нягледзячы на тое, што глабальная барацьба з беднасцю немагчымая без дасягнення роўнасці палоў.
Няма прагрэсу нават пасля ўключэння задач па дасягненні гендэрнай роўнасці і грамадскага прасоўвання жанчын у ААНаўскія Мэты развіцця тысячагоддзя (МРТ). Фінансаванне застаецца на невысокім узроўні і нават скарачаецца ў апошнія гады. Паводле даклада Аб’яднаных Нацый, “дасягненне МРТ да 2015 года запатрабуе дадатковых рэсурсаў – каля 25 – 28 млрд. для краін з нізкімі даходамі”, – адзначаецца ў паведамленні.
Па інфармацыі ЮНЕСКА, першы крок да росту інвесціравання звязаны з забеспячэннем традыцыйных фондавых рэсурсаў, такіх як афіцыйная стратэгія аказання дапамогі з рэгулярнымі сродкамі для прасоўвання гендэрнай роўнасці.
“Нацыянальныя ўрады і міжнародныя арганізацыі таксама павінны распачаць ініцыятывы па гендэрна-адчувальнаму бюджэтаванню. Міжнародныя арганізацыі павінны пераглядзець свае фінансавыя абавязацельствы, каб забяспечыць вартыя прыярытэты гендэрнай роўнасці. Разам мы павінны імкнуцца да новых і інавацыйных крыніц фінансавання, такім як партнёрства з прыватным сектарам і фондамі”, – гаворыцца ў закліку ААН.
|