Галоўная » 2008»Май»16 » Полькі падабаюцца брытанцам... за кансерватызм
Полькі падабаюцца брытанцам... за кансерватызм
21:37
Прыгожыя, адукаваныя, гаспадарлівыя – усім гэтым крытэрам адпавядаюць полькі, якія ўжо некалькі гадоў з’яўляюцца ў Вялікабрытаніі абсалютным “хітом” сярод нявест.
У Аб’яднанае каралеўства эмігравала вялікая група маладых і прыгожых полек, якія не толькі маюць добрую адукацыю, але й умеюць добра гатаваць. Як паведаміў партал www.szkocja.net з 2004 года колькасць змешаных брытанска-польскіх шлюбаў пастаянна расце. Жыхары выспаў настолькі захоплены палячкамі, што гатовыя нават перайсці ў каталіцызм.
Як заўважыў брытанскі сацыёлаг Міхал Гарапіч, у ангельцаў існуе станоўчы стэрэатып полькі, як кансерватыўнага чалавека, які турбуецца пра мужа і дзяцей. Адметна, што брытанскія жанчыны не праяўляюць зацікаўлення польскімі мужчынамі.