Гэтая праграма змяшчае 56 захадаў. Асобныя з іх ужо ажыццяўляюцца, некаторыя будуць рэалізоўвацца ў найбліжэйшы час.
Міністр па пытаннях інтэграцыі і гендэрнага раўнапраўя Ніамка Сабуні лічыць, што дзеянні мусяць сканцэнтравацца на некалькіх прыярытэтных напрамках: “Неабходна гарантаваць бяспеку і падтрымку тым, хто падвяргаецца гвалту, і дапамога павінна быць забяспечана на працягу ўсяго перыяду – ад першай размовы з пацярпелай, на працягу ўсяго судовага разгляду і пасля яго. Шмат увагі мусіць надавацца прафілактыцы. Прававая сістэма павінна быць больш эфектыўнай і кампетэнтнай, і пажадана, каб установы, якія прымаюць захады супраць тых, хто выкарыстоўвае гвалт, каардынавалі свае дзеянні. Неабходна праводзіць больш даследаванняў наконт гвалту ў дачыненні да жанчын, насілля, звязанага з гэтак званай абаронай сямейнага гонару, а таксама гвалту ў аднаполых адносінах. І гэтыя веды павінны перадавацца персаналу тых устаноў, якія працуюць як з ахвярамі гвалту, так і з парушальнікамі”.
У 2006 годзе шведская паліцыя зафіксавала 25500 выпадкаў гвалту ў дачыненні да жанчын ва ўзросце ад 15 год. Сярод іх амаль палова была ацэнена як сексуальныя злачынствы, у тым ліку 4200 прызнаны згвалтаваннямі. З 2000 года ад рук мужчын гіне ў сярэднім 17 жанчын штогод. Часцей за ўсё забойца – блізкі ахвяры чалавек.