Галоўная » 2008»Май»20 » Менчанкі аддаюць перавагу сямейным каштоўнасцям
Менчанкі аддаюць перавагу сямейным каштоўнасцям
21:55
У сталіцы Беларусі на кожную тысячу мужчын – 1145 жанчын, больш як палова менчанак – жанчыны працаздольнага узросту (16 – 55 гадоў).
Сацыёлагі высветлілі, што на першым месцы ў жыхарак Менска – сямейныя каштоўнасці. Так, павялічваецца колькасць жанчын, якія бяруць зарэгістраваны шлюб. У 2007 годзе выйшлі замуж 18716 менчанак (на 11,8 адсоткаў болей, чым у 2006), з якіх 76% пабраліся ўпершыню. Ствараць сям’ю большасць менчанак вырашаюць у маладосці. 44 адсоткі нявест пайшлі замуж ва ўзросце 20 – 24 гадоў, яшчэ чвэрць – у 25 – 29 гадоў. Першае дзіця з’яўляецца ў жыхарак сталіцы ў веку 25,5 гадоў, на нараджэнне другога яны адважваюцца праз пяць год. 86 адсоткаў дзяцей у Мінску нараджаюцца ў зарэгістраваным шлюбе.
Наталля Партоліна паводле агенцтва “Минск-Новости”