Галоўная » 2008»Май»22 » Васьмігадовая дзяўчынка падала ў суд на бацьку, які аддаў яе замуж
Васьмігадовая дзяўчынка падала ў суд на бацьку, які аддаў яе замуж
22:03
У Йемене васьмігадовая дзяўчынка выйграла судовы працэс супраць сваіх бацькоў, якія аддалі яе замуж за 28-гадовага мужчыну. Умовай выхаду замуж другакласніцы Нуджуд Мухамед Алі было тое, што шлюбная дамова пачне выконвацца пасля таго, як дзяўчынка дасягне паўналецця. Але ўжо праз тыдзень бацькі аддалі яе сужэнцу. Пражыўшы ў шлюбе два з паловай месяцы, дзяўчынка звярнулася ў суд. Праваахоўныя органы сталі на бок дзіцяці і скасавалі шлюб.
Бацька малой растлумачвае свой учынак цяжкім матэрыяльным становішчам сям’і. Акрамя таго, ён палічыў шлюб лепшым выйсцем для дзяўчынкі, сястру якой скралі і бацькам невядома, як склаўся яе лёс.
У Йемене не існуе ўзроставых абмежаванняў для таго, каб браць шлюб.