Галоўная » 2008»Май»25 » “Тэатр прыгнечаных” дапаможа вырашыць гендэрныя праблемы
“Тэатр прыгнечаных” дапаможа вырашыць гендэрныя праблемы
08:55
Інтэрактыўная псіхатэхніка пад агульнай назвай “Тэатр прыгнечаных” была прадстаўлена ў якасці прагрэсіўнага педагагічнага метаду вызваленчага руху ў межах модуля “Гендэр у культуры і грамадстве” Мабільнай акадэміі міра “Амнібус 1325” у Стамбуле (Турцыя). Заснавальнікам гэтай псіхатэхнікі з’яўляецца бразільскі палітзняволены Аўгуста Бааль. Яго вулічны “Тэатр прыгнечаных” узнімаў праблемы прыгнятання ды гвалту. Гэта прадстаўленне, якое не мае сцэны, рэпертуару, нават трупы. Групка валанцёраў, сярод якіх няма прафесійных акцёраў, разыгрывае імправізаваныя сцэнкі канфліктных сітуацый і імкнецца змяніць нешта ў іх. Потым у дзею прыцягваюць гледачоў, якія могуць прапанаваць сваё выйсце з канфлікту, змяніць сцэнарый і выканаць любую ролю.
Сцэна можа прайгравацца шмат разоў, і кожны з гледачоў у любы момант мае права спыніць дзею і прапанаваць свой варыянт яе далейшага развіцця. Такая інтэрактыўная тэхніка, паводле арганізатараў праекта, можа выкарыстоўвацца як сродак вырашэння канфліктных сітуацый, у тым ліку і ў галіне гендэрных адносінаў.