Галоўная » 2008»Май»25 » Турцыя, хочаш увайсці ў Еўрасаюз? Выправі сітуацыю жанчын!
Турцыя, хочаш увайсці ў Еўрасаюз? Выправі сітуацыю жанчын!
08:58
Адсутнасць свабоды слова, карупцыя ды складанае становішча жанчын – гэта, паводле меркаванняў еўрадэпутатаў, самыя вялікія праблемы Турэцкай рэспублікі.
Еўрапейскі парламент прыняў рапарт, у якім ацэньваецца стан падрыхтоўкі Турцыі да членства ў Еўрасаюзе. Брусель у ім заахвочвае Анкару працягваць рэформы, дзякуючы якім у краіне будзе створаны плюралістычнае грамадства і дэмакратычная свецкая дзяржава.
Еўрадэпутаты падкрэслілі, што народаўладдзе ўжо ўзяло верх над спробамі войска ўмешвацца ў палітычныя справы. У Турцыі неабходна ўстанавіць поўны кантроль парламента над вайсковай палітыкай ды абароннай сферай, лічаць еўрапейскія палітыкі. Шмат заўвагаў датычылася таксама свабоды слова і сходаў у Турцыі. У ацэнцы сітуацыі турэцкіх жанчын Еўрапарламент заклікаў урад ў Анкары далей старацца ліквідаваць гвалт у сям’і, ганаровыя забойствы ды прымусовыя шлюбы.