Арганізацыя “Праграма ацэнак міжнароднай палітыкі” (“Program on International Policy Attitudes”), якая дзейнічае пры універсітэце Мэрыленда апублікавала вынікі апытання аб цяперашнім становішчы жанчын. Апытанне было праведзены ў 16 краінах свету, уключаючы ЗША, Расію, Украіну й Азербайджан.
Пераважная большасць лічаць, што жанчыны павінны мець аднолькавыя правы з мужчынамі. Аднак ад краіны да краіны колькасць рэспандэнтаў, якія падтрымліваюць гэты пункт гледжання, змяняецца – да прыкладу, у Мексіцы і Вялікабрытаніі іх 98%, а ў Індыі – 60%. Таксама адрозніваюцца меркаванні адносна таго, наколькі правы жанчын важныя для іх краін. Пераважная большасць насельніцтва ЗША, Інданезіі, Францыі, Кітая, Турцыі, Вялікабрытаніі і Мексікі вельмі высока ставіць значэнне гэтага фактару. У Расіі такіх поглядаў прытрымваюцца толькі 35%, ва Украіне – 44%, у Азербайджане – 55%. Найменшую ўвагу гэтаму надаюць жыхары Егіпта (31%). Не стала адкрыццём, што прадстаўніцы жаночага полу ацэньваюць значнасць гэтага пытання вышэй, чым мужчыны. Таксама ў пераважнай большасці краін рэспандэнты заявілі, што за час іх жыцця адбылося паляпшэнне сітуацыі з правамі жанчын. Адзінымі выключэннямі сталі Палестынская аўтаномія і Нігерыя, дзе вялікая частка апытаных лічыць, што у жанчын стала менш правоў, чым мужчыны. У краінах былога СССР досыць вялікая колькасць рэспандэнтаў заявілі, што сітуацыя не змянілася (такога меркавання прытрымваюцца 29% расейцаў і па 28% украінцаў і азербайджанцаў).
Вялікая частка апытаных (80%) лічыць, што першую скрыпку ў справе абароны правоў жанчын павінны граць іх нацыянальныя ўрады – 15% перакананыя, што ўлады не павінны ўмешвацца ў гэтую сферу. Больш за ўсё жадаюць дзяржаўнага кантролю мексіканцы (меркаванне 80% з іх), меней усяго – індусы. У Расіі за ўмяшанне дзяржавы выказаліся 39% апытаных, ва Украіне – 46%, у Азербайджане – 40%.
|