У Латвіі й Літве жанчыны ў адсоткавых адносінах займаюць больш кіруючых пастоў, чым у іншых краінах Еўрасаюза. Такія вынікі апытання статыстычнага бюро “Еўрастат”.
У Латвіі жанчыны займаюць 40,6% кіруючых пастоў, а ў Літве – 40,7%. У сярэднім па ЕС гэты паказчык складае 32,6 працэнтаў. Аднак, як адзначае прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Латвіі, жанчынам у Еўропе па-ранейшаму недастаткова даступныя вядучыя пасты ў палітыцы і прадпрымальніцтве.
У цяперашні час сярод дэпутатаў парламентаў краін ЕС жанчыны складаюць толькі 24%, падобны падзел існуе таксама на міністэрскіх пасадах. На найбуйнейшых прадпрыемствах прыватнага сектара 9 з 10 чальцоў праўленняў і двое з трох кіраўнікоў прадпрыемстваў – мужчыны. Аднак істотна змянілася сітуацыя ў органах кіравання краін ЕС, дзе зараз жанчыны займаюць 33% пасад на двух вышэйшых узроўнях у параўнанні з 17% адсоткамі ў 1999 годзе.
Сёлета Еўракамісія плануе стварыць агульнакантынентальную сетку, што аб’яднае кіраўнічак з краін ЕС дзеля абмену досведам.