Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 19:19

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2008 » Июль » 14 » У Нарвегіі бізнесменаў-мужчын змяняюць на жанчын
У Нарвегіі бізнесменаў-мужчын змяняюць на жанчын
22:21
Нарвежскія жанчыны пачалі беспрэцэдэнтную атаку супраць засілля мужчын у бізнесе. Калі дамы атрымаюць перамогу, мноству ўплывовых мужчын пагражае прымусовае звальненне.
Для саўладальніка банка “Netfonds Holding” надышлі чорныя дні. Урад вінаваціць яго ў парушэнні закона, паводле якога 40% месцаў у радзе дырэктараў любой нарвежскай фірмы павінны займаць жанчыны. “Netfonds Holding” апынуўся ў першым апублікаваным чорным спісе з 12 кампаній, дзе гэтае правіла не выконваецца.
“Я працую ў мужчынскім свеце, – перажывае банкір. –  Паводле закона я павінен перадаваць месцы ў радзе дырэктараў дамам-прафесіяналкам, але іх складана адшукаць у фінансавым сектары. Гэтае вялікае выпрабаванне для ўсяго бізнесу. Нам прыйдзецца звальняць дасведчаных людзей, з якімі мы працавалі па 20 – 30 гадоў, і змяняць іх невядома на каго”.
Нарвегія ўсталявала новы рэкорд – зараз тут самае вялікае прадстаўніцтва г. зв. “слабага полу” ў бізнесе. Гэта прымусовая квота, якая прыйшлася не даспадобы большасці мужчын-бізнесменаў.
У 2002 году толькі 7,1% чальцоў рад дырэктараў публічных акцыянерных кампаній Нарвегіі былі жанчынамі. Атака на вялікі бізнес пачалася роўна 5 гадоў назад з прыняцця закона, паводле якога жаночая квота ў рáдах дырэктараў павінна была складаць не меней 40% да 1 студзеня 2008 года.
Кампаніям, што парушаюць закон, пагражалі ўсялякімі карамі, аж да ліквідацыі.
Тады большасць кіраўнікоў спешна ўвялі ў рáды дырэктараў па 2 – 4 дамы. І хоць гэтага недастаткова для выканання закона, нарвежскія жанчыны ўжо святкуюць першую сур’ёзную перамогу.
Па дадзеных уплывовага амерыканскага банка “Goldman Sachs”, захаванне гендэрнай роўнасці і паўнавартаснае выкарыстанне жаночых эканамічных талентаў спрыяе павелічэнню прыбыткаў кампаній.
Наталля Шніпава па матэрыялах www.dp.ru
Категория: Навіны | Просмотров: 716 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Июль 2008  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.