|  Еўрапейская камісія пагражае Эстоніі судом і штрафамі, калі краіна не адменіць прыняты яшчэ ў 1992 годзе спіс прафесій, забароненых для жанчын. Гэты пералік з’яўляецца дадаткам да закона аб працоўнай дамове і налічвае 229 пунктаў.Дагэтуль эстонскім дзяўчатам і кабетам нельга было займацца асфальтаўкладкай, ліцейнымі, бетоннымі і дахавымі работамі. Не пускалі іх карчаваць і сячы лес, часаць каменне, пераносіць будынкі ды забіваць скаціну. Мясцовыя жанкі абураюцца. Найболей – забаронай на марскія прафесіі. Суднамеханік – закрыты для жанчын занятак, а на спецыяльнасць “штурман” бяруць у ВНУ 1 – 2  дзяўчыны на год. Элерын Урбалу, выпускніца марской акадэміі, кажа, што ў суседняй Фінляндыі, дзе яна праходзіла практыку, жанчыны працуюць на суднах поплеч з мужчынамі. Але дома, у Эстоніі, ёй “знайсці працу значна цяжэй, чымсьці хлопцу, асабліва ў гандлёвым флоце”.   |