Галоўная » 2008»Июль»24 » Гендэрны дысбаланс як вынік недэмакратычнай дэмаграфічнай палітыкі
Гендэрны дысбаланс як вынік недэмакратычнай дэмаграфічнай палітыкі
08:44
У Кітайскай Народнай Рэспубліцы (КНР) расце “гендэрная дыспрапорцыя” – так на мове навукі завецца дысбаланс палоў, найвастрэйшая праблема, аб якой заявіла штогадовая канферэнцыя мясцовых дэмографаў. Прадстаўнік Дзяржкамітэта па дэмаграфіі Кітая, Чжан Вэй-цын, лічыць: “Прычына – у афіцыйнай забароне на другое дзіця і ў традыцыі – даць спадкаемца сям’і. Шматлікія жанчыны пазбаўляюцца ад цяжарнасці, калі даведваюцца, што чакаецца дзяўчынка”. У КНР мужчын шлюбнага узросту на 18 мільёнаў чалавек больш, чым жанчын. Праз 10 гадоў, упэўненыя эксперты, колькасць “халасцякоў паняволі” ў Кітаі павялічыцца амаль у два разы, у грамадстве будзе імкліва расці агрэсія.