Галоўная » 2008»Июль»31 » Кабеты на галаву ніжэй? Гэты недахоп лёгка паправіць
Кабеты на галаву ніжэй? Гэты недахоп лёгка паправіць
22:23
Грэчаскі апеляцыйны суд фактычна прызнаў, што жанкі маюць права быць ніжэйшымі ростам за мужчынаў. Факт зусім невідавочны, бо ў Грэцыі, напрыклад, нормы росту для першых і другіх пры паступленні ў паліцыю нядаўна зраўнялі.
Заканадаўства патрабавала для кандыдатаў у паліцыянты мець рост не ніжэй 170 см, у паліцыянткі – не ніжэй 165 см. Фемінісцкія арганізацыі закідалі грэчаскі МУС папрокамі ў дыскрымінацыі, таму міністэрства ўзяло і зраўняла нормы, але паводле мужчынскага стандарта.
Маладой даме, якой захацелася працаваць ў паліцыі, адмовілі на той падставе, што яна мае акурат 165 см росту. Дзяўчына звярнулася ў суд, і дамаглася праўды: міністэрства забавязалі кіравацца старой “дыскрымінацыйнай” нормай замест новай.