Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 19:09

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2008 » Август » 6 » Бізнес: сексісцкі і бясполы?
Бізнес: сексісцкі і бясполы?
21:43
Бізнес як сфера дзейнасці агрэсіўных і рызыкоўных “альфа-самцоў”. Гэткі сексісцкі, але надзвычай распаўсюджаны ў грамадстве міф наважылася разбурыць група амерыканскіх даследчыкаў-эканамістаў.
Каманда пад кіраўніцтвам Даніэла Турбана зыходзіла з таго, што сацыяльныя забабоны адносна бізнеса могуць насамрэч абмяжоўваць рэальныя магчымасці абодвух палоў. У практычным сэнсе гаворка ідзе пра тое, што жанчынам звычайна цяжэй даецца рашэнне абраць для сябе прадпрымальніцкую кар’еру.
Дзеля вывучэння маштабаў, у якіх распаўсюджаны забабоны, даследчыкі прапанавалі групе студэнтаў-эканамістаў прачытаць колькі фіктыўных бізнес-планаў і ацаніць іх магчымую паспяховасць. Адны з гэтых прыдуманых прадпрымальніцкіх сюжэтаў змяшчалі ўказанні на пол таго, хто ў ім удзельнічаў, іншыя былі “нейтральнымі” .
Вынік аказаўся наступны: калі ў аналізаваным матэрыяле фігураваў прадпрымальнік-мужчына, паспяховасць ягонага праекта ацэньвалася студэнтамі нашмат вышэй, чым жаночага. Калі ж распазнаць пол бізнесмена было аніяк немагчыма, тыя самыя праекты ацэньваліся практычна аднолькава.
Прафесар Турбан, між іншым, высунуў дапушчэнне, што ўкараненню сексісцкага стэрэатыпу адносна прафесіі прадпрымальніка спрыяе, між іншым, сама міфалагізацыя “мужчынскіх рысаў”. У практычным сэнсе ён дае наступную рэкамендацыю: хочаш далучыць жанчын да прадпрымальніцтва – пазбаў бізнес “полу”.
 
Наталля Шніпава паводле матэрыялу www.osel.cz
Категория: Навіны | Просмотров: 736 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Август 2008  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.