Прамое ўказанне на палавую скіраванасць напояў выяўляецца ў назвах для мужчын (бальзам “Для мужчын”, а гэтак жа гарэлкі “Мужык”, “Мужыцкая”, “Мужчынскі капрыз”, “Мужчынскі клуб”, “Мужчынская гутарка” і “Мужчынская каштоўнасць”).
“Жаночая” семантыка багацей (“Жанчынам Расіі”, “Жаночы сюрпрыз”, “Доўгань Жаночая № 5”, “За мілых дам. Ад Міхаіла Шуфуцінскага”, “Скандынавія Жаночая”, “Баба” і “Бабін бунт”).
Моцнасць настоек, якія пазіцыянуюцца як “жаночыя”, звычайна ніжэй за 40%. Аднак і ў “саракаградусным” сегменце рынка можна знайсці напоі, створаныя адмыслова для жанчын. Гарэлка “Таямнічая Эмануэль”, назва якой асацыюецца з гераіняй знакамітых эратычных раманаў Эмануэль Арсан, рэкламуецца як “гарэлка для прыгожай паловы, мілых жанчын. Разумнае спажыванне павышае сексуальнасць жанчыны і дапамагае ператварыць яе фантазіі ў рэальнасць”.
Стаўленне да гарэлкі як да жанчыны зафіксавана ў назвах і на этыкетках такіх гарэлак як “Жаданая”, “Ласкавая”, “Матухна”, “Мая дарагая”, “Сяброўка”, “Спакуса”, “Чарадзейка”, “Шайтаначка”, “Крамяная”.
Незвычайную сітуацыю, калі жанчына раіць піць гарэлку, адлюстроўвае назва “Арына Радзівонаўна рэкамендуе” (этыкетка ілюструе хрэстаматыйную прапанову паэта “Вып’ем, добрая сяброўка...”).
Зафіксаваныя ў назвах і культурныя стэрэатыпы тыповых для мужчын спосабаў бавіць вольны час (“Зімовае паляванне”, “Рыбацкія байкі”, “Паляўнічыя байкі”).
Расійскі мужчына, спажываючы любы моцны алкагольны напой, пацвярджае не толькі сваю гендэрную, але і нацыянальную ідэнтычнасць.
|