Вось ужо 23 гады запар японскія жанчыны маюць самую высокую ў свеце працягласць жыцця, тымчасам мужчыны займаюць трэцяе месца пасля Ісландыі ды Ганконга (Сянгана).
Міністэрства аховы здароўя Японіі паведаміла, што летась сярэдняя даўжыня жыцця мясцовых кабет склала 85,99, а мужчын – 79,19 гадоў. Для абодвух палоў гэты паказчык вырас прыкладна на 0,2 гады, і з’яўляецца самым высокім на дадзены момант.
Сярэдняя працягласць жыцця мужчын і жанчын расце на выспах з 2000 года. Выключэннем стаў 2005 год, калі ўспышка грыпу прывяла да зніжэння гэтага паказчыка.
Медыцынскае ведамства тлумачыць рост працягласці жыцця паляпшэннем якасці лячэння такіх захворванняў, як рак, хваробы сэрца ды інсульт, якія з’яўляюцца трыма найгалоўнейшымі прычынамі смярцей у Японіі.