Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 19:14

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2008 » Август » 17 » Шведскія грамадскія актывісткі: ахвяры “злачынстваў гонару” павінны атрымліваць прытулак
Шведскія грамадскія актывісткі: ахвяры “злачынстваў гонару” павінны атрымліваць прытулак
15:58
Жорсткі кантроль, пагрозы, збіванне і нават забойства ад рукі сваяка-мужчыны – гэта не сцэнарый галівудскага трылера, а суровая рэчаіснасць шматлікіх жанок, якія жывуць у патрыярхальных супольнасцях у самых розных кутках свету. Так званыя “злачынствы гонару”, гэта значыць, пакаранне дзяўчат і жанчын, якія згубілі цнатлівасць да шлюбу, былі згвалтаваныя ці выйшлі замуж без згоды сямейнікаў, здараюцца ў Бангладэш, Егіпце, Іарданіі, Палесцінскай аўтаноміі, Сірыі, Ліване, Турцыі ды іншых краінах.
Схавацца ад гэтага жаху, атрымаць прытулак у іншай краіне не заўсёды проста.
Жаночыя грамадскія арганізацыі Швецыі, якія дапамагаюць такім жанчынам, лічаць, што ў каралеўстве вельмі цяжка атрымаць прытулак на падставе пагрозаў, звязаных з такім своеасаблівым разуменнем гонару ў некаторых культурах. Прадстаўніцы гэтых НДА мяркуюць, што міграцыйныя службы краіны павінны быць больш прыхільнымі да замежніц, якія пацярпелі ад жорсткіх патрыярхальных звычаяў ці могуць стаць ахвярамі такіх злачынстваў.
 
На здымку: курдская дзяўчына загінула ад рукі свайго бацькі за тое, што ў яе быў шведскі малады чалавек
 
Юрый Сцяпанаў па матэрыялах www.radiobelarus.se
Категория: Навіны | Просмотров: 738 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Август 2008  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.