Дзеці, якія нарадзіліся ў Японіі з выкарыстаннем спермы донараў, заявілі, што хочуць увядзення юрыдычнай сістэмы, якая дазволіла б ім ідэнтыфікаваць іх біялагічных бацькоў.
Гэтыя дзеці звярнуліся з такім заклікам на міжнародным сімпозіуме, што праходзіў у горадзе Йокагама каля Токіо.
Прафесарка універсітэта Тэдзукаяма Мары Саімура, якая была арганізатаркай сімпозіума, паведаміла, што такія краіны, як Вялікабрытанія і Нарвегія, забараняюць ананімнае прадастаўленне спермы ды маюць сістэмы, што дазваляюць дзіцяці высветліць, хто з’яўляецца яго бацькам. Яна сказала, што Японія павінна прыняць аналагічныя законы.