Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 19:11

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2008 » Август » 21 » Гандаль людзьмі – новае рабства ў глабальным свеце
Гандаль людзьмі – новае рабства ў глабальным свеце
22:06
18 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адчынілася тэматычная кніжная выстаўка “Гандаль людзьмі – новае рабства ў глабальным свеце”, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр гандлю нявольнікамі і яе ліквідацыі.
Ён штогод адзначаецца 23 жніўня па рэкамендацыі ЮНЕСКА у памяць аб паўстанні нявольнікаў на Гаіці ў 1791 годзе, якое паклала пачатак працэсу ліквідацыі сістэмы рабства.
Нявольніцтва з’яўляецца беспрэцэдэнтнай трагедыяй і адной з самых цёмных старонак чалавечай гісторыі. Нягледзячы на тое, што рабства было адменена і асуджана на міжнародным узроўні, яно па-ранейшаму існуе ў новых формах і закранае мільёны людзей ва ўсім свеце. Гандаль людзьмі – гэта глабальная праблема, небяспека якой у тым, што ніводная багатая ці бедная краіна не ў змозе яе пазбегнуць. Па дадзеных ААН, кожны год мільёны людзей, у асноўным жанчыны і дзеці, становяцца ахвярамі падману і гвалту, ператвараюцца ў “жывы тавар” і падвяргаюцца эксплуатацыі. Таму адкрыццё выстаўкі вельмі актуальнае.
Экспазіцыя знаёміць з даследаваннямі феномена рабства і гандлю людзьмі, а таксама з міжнародна-прававымі аспектамі рэгулявання гэтай праблемы і яе процідзеянню ў рамках ААН, Еўрапейскага Саюза, АБСЕ і Рады Еўропы.
На выставе прадстаўлена каля 60 дакументаў на рускай, ангельскай, французскай і нямецкай мовах. Вялікую частку экспазіцыі складаюць выданні міжнародных арганізацый: кнігі, брашуры, матэрыялы ААН, перыёдыка.
Экспазіцыя прызначана для шырокага кола чытачоў, прадстаўнікоў праваахоўных органаў, а таксама для суддзяў, адвакатаў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, усіх зацікаўленых барацьбой з міжнародным рабствам і гандлем нявольнікамі.
Выстава будзе працаваць да 14 верасня.
 
Юрый Сцяпанаў па матэрыялах www.nlb.by
Категория: Навіны | Просмотров: 772 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Август 2008  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.