Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 04.05.2024, 03:14

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2008 » Август » 23 » Маладыя немаладыя жанчыны Балтыі
Маладыя немаладыя жанчыны Балтыі
20:51
У балтыйскіх дамачак “за 40” спыталі, які ўзрост яны лічаць парою найбольшага росквіту для жанчыны. Латвійкі сказалі – “35”, летувіскі (літоўкі) – “37” , а эстонкі дык і ўвогуле “40”. Праўда, і тым, і другім, і трэцім падаецца, што астатнія (пэўна, мужчыны) гэтага шчаслівага перыяду не бачаць, заніжаючы жаночае “акмэ” да нейкіх там 30 гадкоў.
Стаўленне да ўласнага ўзросту кабеты выяўлялі пад час Інтэрнет-апытання ў межах кампаніі “Pro-age”, зладжанага ў краінах Балтыі вядомай гандлёвай маркай “Dove” (англа-нямецкага канцэрна “Unilever”). Прыбалтыйскія жанкі прадэманстравалі ў адказах на дзіва высокую ўпэўненасць у паспяховасці свайго ўзросту і задаволенасць жыццём (болей за палову апытаных).
Апісваючы ўласныя найбольш адметныя рысы, латвійкі зазначылі, што яны добразычлівыя і сардэчныя, летувіскі – што ўпэўненыя, элегантныя і самотныя, а эстонкі падкрэслілі сваю актыўнасць, жыццярадаснасць і…стомленасць. Болей за палову дам заявілі ў апытанні, што расходуюць на догляд за сабою столькі часу, колькі захочуць.
На гэтым аптымістычным фоне ў выніках апытання трохі здзіўляе звышсціплая ацэнка рэспандэнткамі ўласнае прыгажосці. Адно 17% летувісак, 9% латвіек і 6% эстонак лічаць сябе красунямі. Выглядае дысанансам, як параўнаць з 37% амерыканак, 40 % францужанак, 63 % немак і ажно 73 % бразіліек.
Гендэрныя эксперты з Балтыі тлумачаць гэткую мясцовую сціпласць не столькі рэалізмам у ацэнцы ўласнае пекнасці, колькі падкрэслена другасным характарам якасцяў знешнасці для гэтых жанчынаў. Асабліва, калі параўноўваць “прыгажосць” з такімі рэчамі, як “досвед”, “навыкі”, “камунікабельнасць” – багаж, трымаючыся якога, жанчыны паспяхова канкуруюць з маладзейшымі на мясцовых рынках працы.
 
Наталля Шніпава паводле матэрыялу www.moles.ee
 
Категория: Навіны | Просмотров: 753 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Август 2008  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.