Галоўная » 2008»Август»24 » Прыём хворых па рэлігійна-этнічным прынцыпе будзе магчымы
Прыём хворых па рэлігійна-этнічным прынцыпе будзе магчымы
08:58
Асобыя паліклінікі, прызначаныя для імігрантаў, якія спавядаюць розныя рэлігіі, будуць адчынены ў шведскай сталіцы Стакгольме.
Прынамсі, дзве медыцынскіх установы ўжо гатовыя змяніць прывычную арыентацыю і дапасаваць метады дыягностыкі і лячэння пацыентаў да асаблівасцяў іх рэлігійных перакананняў ці этнічных прынцыпаў, – паведамляе газета “Дагенс медыцын”. Для некаторых імігрантаў (у прыватнасці, для жанчын-мусульманак) візіт да шведскага лекара часам з’яўляецца надзвычай праблематычным.
Старшыня сацыял-дэмакратычнага саюза жанчын Налін Пекгуль крытычна аднеслася да ідэі асобых паліклінік. З яе слоў вынікае, што можа паўтарыцца гісторыя з мусульманскімі прыватнымі школамі, у якіх паводле статута могуць вучыцца усе жадаючыя, але насамрэч практычна няма дзяцей, што спавядаюць хрысціянства.