Для кіргізскіх старшакласнікаў ладзіліся семінары “Выкраданне нявестаў: традыцыя ці злачынства?”, на якіх тлумачылася, што так рабіць нельга.
Заняткі праводзілася студэнтамі амерыканскага універсітэта ў Цэнтральнай Азіі. Праграма семінараў складалася з лекцыі пра парушэнне правоў чалавека і гендэрную няроўнасць, а таксама з паказу дакументальнага фільма пра чатыры рэальныя выпадкі крадзяжу нявестаў.
Апроч таго, была падпісаная “Клятва супраць выкрадання для жанчын і мужчын”.
Навучанне фінансавалася Бюро па пытаннях культуры і адукацыі дзяржаўнага дэпартамента (міністэрства замежных спраў) ЗША. У мерапрыемствах узялі ўдзел больш за 200 вучняў з усіх абласцей Кыргызстана.
Праблема крадзяжу нявестаў не губляе актуальнасці ў гэтай краіне: нягледзячы на тое, што гэта – крымінальная справа, выпадкаў “ала качу”, як завецца гэты звычай, становіцца болей.