Калі верыць рэзультатам онлайнавага апытання, каля 32% мужчын Кітайскай рэспублікі на Тайвані не хочуць мець дзяцей. У выніку даследавання, якое было праведзена сайтам www.1111.com.tw, высветлілася, што 31,74% бяздзетных жанатых і нежанатых тайваньцаў зусім не імкнуцца ўзяць на сябе цяжар бацькоўства.
З іх больш за 57% заявілі, што не могуць дазволіць сабе гэтае дарагое задавальненне, каля 35 адсоткаў – што не хочуць абцяжарваць сябе лішнімі турботамі, болей за 30% – што не ўпэўненыя ў якасці адукацыі. Звыш 1/5 апытаных бацькоў прызналіся, што ніколі не казалі свайму дзіцяці, што кахаюць яго, і яшчэ 19 працэнтаў не помняць, калі гэта рабілі апошнім разам.
Аднак не ўсе тайваньскія бацькі такія сціплыя. Больш за 18% апытаных татаў прызнаюцца сваім малым ў каханні штодня. Тое ж апытанне высветліла, што 24% тайваньскіх мужчын з задавальненнем бяруць на сябе частку хатніх абавязкаў, і толькі 4 адсоткі адмаўляюцца выконваць такую няцяжкую, але брудную працу як раздзяленне і вынас смецця, падмятанне падлогі, мыццё посуду і пранне.