Кар’ера Эн Данвудзі магла б паслужыць наглядным дапаможнікам дзеля дэманстрацыі роўнасці мужчын і жанчын ў амерыканскай арміі. Яе сям’я служыць Злучаным Штатам з 1862 года. Прапрадзядуля, дзядуля, брат, сястра, пляменніца і муж удзельнічалі ў баявых дзеяннях, а бацька Эн Данвуды – ветэран трох войнаў. Сп-ня Данвудзі вырашыла пайсці ў войска на пару гадоў пасля каледжа ў 1975 годзе, але даволі хутка зразумела, што жадае застацца ва ўзброеных сілах.
Эн Данвудзі – адна з нешматлікіх жанчын, якія атрымалі званне генерал-лейтэнанта. Першай такой ваеннаслужачай стала Клаўдыя Кенедзі.
Прапанова Джорджа Буша зрабіць жанчыну генералам прагучала як адказ на чуткі пра палавую дыскрымінацыю ў арміі. Вылучэнне Эн Данвудзі на прысваенне генеральскага звання можа быць суцяшэннем для тых, хто засмуціўся, што ў 2008 годзе амерыканцы ўпусцілі магчымасць абраць жанчыну ў прэзідэнты.