Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 18:35

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2008 » Сентябрь » 4 » Урад Тайваня займаецца жыллёвай праблемай маладых сямей
Урад Тайваня займаецца жыллёвай праблемай маладых сямей
21:34
Міністэрства ўнутраных спраў Кітайскай рэспублікі (КР) на Тайвані падрыхтавала праект аб грашовай дапамозе маладым сям’ям, якія здымаюць жытло ці жадаюць яго набыць.
У адпаведнасці з новай праграмай, пачынаючы з наступнага года, урад будзе выдзяляць до 3600 новых тайваньскіх долараў (НТД) (каля 117 долараў ЗША) для маладых сямей, якія, не маючы свайго жылля, вымушаны яго арэндаваць. Кабінет міністраў абавязаўся аказваць дапамогу па арэндзе жылля на працягу двух гадоў. Жадаючым набыць жылплошчу ў крэдыт улады Тайваня могуць выплаціць поўную суму працэнтаў з банкаўскай пазыкі памерам у 2 мільёны НТД цягам першых 2 гадоў пасля пакупкі нерухомасці.
Аднак згаданая праграма распаўсюджваецца толькі на маладыя сем’і, штогадовы даход якіх на 40% ніжэй за сярэдні даход у месцах іх пражывання.
У МУС адзначылі, што ў сталіцы КР – Тайбэе – падтрымка можа быць аказана сем’ям з даходам не вышэй за 1 мільён 580 тысяч НТД (прыкладна 5134 долары ЗША). Для другога па велічыні горада краіны – Гаосюна – сумарны  даход удзельнікаў праграмы павінен складаць не больш за 1 мільён 140 тысяч НТД. У іншых частках выспы радзіны з гадавым даходам ніжэй за 1 мільён 40 тысяч НТД таксама могуць падаваць заявы на ўрадавую дапамогу.
Апроч дахода, пры прыняцці рашэння пра матэрыяльную падтрымку будзе ўлічвацца наяўнасць родных на ўтрыманні маладой сям’і. У цэлым кабінет міністраў плануе дапамагчы з арэндай жылля 20 тысячам радзінаў. Яшчэ каля 10 тысяч змогуць стаць атрымальнікамі субсідый на пакупку нерухомасці.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялу www.rti.org.tw
Категория: Навіны | Просмотров: 748 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Сентябрь 2008  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.