Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 18:21

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2008 » Сентябрь » 5 » Жанчын будуць прымаць у іракскую паліцыю
Жанчын будуць прымаць у іракскую паліцыю
08:57
Іракскія ўлады маюць намер абвясціць тэрміновы набор жанчын для працы ў паліцыі ў сувязі з ростам у апошні час тэрактаў, здзейсненых смяротніцамі.
У сталіцы краіны Багдадзе на ўваходах у дзяржаўныя ўстановы, на шматлюдныя рынкі і ў крамы будуць усталяваныя дадатковыя 120 кантрольных пунктаў для праверкі жанчын. Гэтыя захады робяцца таму, што арганізацыя “Аль-Каіда” пачала актыўна выкарыстоўваць для правядзення тэрактаў смяротніц, якія лёгка могуць прайсці праз КПП.
Паводле дзейсных у Іраку грамадскіх норм, мужчыны не могуць абшукваць супрацьлеглы пол. Акрамя таго, свабодны крой жаночай мусульманскай вопраткі – абаі – робіць непрыкметным для навакольных замацаваную на целе выбухоўку.
За ўвесь пасляваенны перыяд у Іраку было здзейснена самаменш 44 тэрарыстычных актаў з удзелам жанчын-смяротніц. Сярэдні ўзрост шахідак – 15 – 35 гадоў.
 
Наталля Шніпава паводле матэрыялу www.naviny.by
Категория: Навіны | Просмотров: 697 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Сентябрь 2008  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.