Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 18:20

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2008 » Сентябрь » 9 » Аснова амерыканскага валанцёрскага руху – пенсіянеркі
Аснова амерыканскага валанцёрскага руху – пенсіянеркі
20:59
Цягам найбліжэйшых гадоў пакаленне бэбі-бума – а гэта каля 77 мільёнаў амерыканцаў – увойдзе ў пенсійны ўзрост. Прыблізна траціна з іх плануюць працягнуць бясплатна працаваць на карысць грамадства ў якасці валанцёраў. Іх здароўе лепей, чым у папярэдніх пакаленняў, працягласць жыцця – даўжэй, і, акрамя гэтага, у іх высокая матывацыя: ім карціць дапамагаць іншым людзям добрымі справамі.
Супрацоўніца Вашынгтонскага інстытута гарадской гаспадаркі Шыла Зідлеўскі, сааўтарка даследавання “Армія добраахвотнікаў”, адзначыла ў інтэрв’ю “Голасу Амерыкі”, што прыток валанцёраў пенсійнага ўзросту будзе мець у ЗША сур’ёзныя сацыяльна-эканамічныя наступствы ў найбліжэйшыя 10 – 20 гадоў: “Паводле нашых падлікаў, у 2002 годзе ўклад добраахвотнікаў у эканоміку, уключаючы дагляд за членамі сямей, складаў 160 млрд.  долараў. Пры пераразліку на сённяшні курс долара і з улікам большай колькасці валанцёраў пенсійнага ўзросту сёлета іх уклад варта ацаніць у 200 мільярдаў”.
Як мяркуе сп-ня Зідлеўскі, гэта толькі першыя прыкметы моцнага прытока добраахвотнікаў. Калі іх стане шмат, то складзецца сітуацыя, ад якой выйграюць усе. Паводле дадзеных Шылы Зідлеўскі, сярод валанцёраў пераважаюць жанчыны, якія маюць добрую адукацыю і з’яўляюцца актыўнымі членамі рэлігійных супольнасцяў. Яна адзначыла: “Мноства даследаванняў дэманструе, што такая праца вельмі станоўча ўплывае на фізічнае і псіхічнае здароўе добраахвотнікаў. Гэта азначае, што пенсіянеры адчуваюць сябе лепей, і менш выдаткоўваюць на лячэнне. Такім чынам, у наяўнасці – дадатковая эканомія сродкаў”.
Як адзначаюць эксперты, у большасці даследаванняў уклад добраахвотнікаў ацэньваецца кансерватыўна, але чакаемы рост іх колькасці прывядзе да значнага станоўчага ўздзеяння на жыццё ўсяго грамадства.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялу www.voanews.com/russian/index.cfm
Категория: Навіны | Просмотров: 694 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Сентябрь 2008  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.