Мэр Маунт-Айзы (штат Квінсленд, Аўстралія) Джон Малоні запрасіў у горад непрыгожых жанчын для барацьбы з дэмаграфічным крызісам. Паводле статыстыкі за 2006 год, у гэтым буйным цэнтры па здабычы поліметалічных і медных руд жыве ўсяго 819 дзяўчын ва ўзросце ад 20 да 24 гадоў пры агульнай колькасці насельніцтва ў 21 тысячу чалавек. “Ахвочыя жанчыны могуць прыехаць у Маунт-Айзу, дзе іх чакае шчасце”, – адзначыў гарадскі галава.
Ініцыятыва Джона Малоні была раскрытыкавана, з-за нагоды чаго мэр выступіў з заявай, у якой растлумачыў сваю пазіцыю. “Сапраўды, прыгажосць з’яўляецца толькі абгорткай нечага больш глыбокага. Але ці не існуе казка пра тое, як Брыдкае Качаня пераўтварылася ў прыгожага лебедзя?” – задаў рытарычнае пытанне Малоні.
“Мы павінны заляцацца да жанчын. Я скажу больш, мужчын у нас болей за кабет у пяць разоў. Паколькі гэта так, то, напэўна, гэта магчымасць для некаторых самотных жанчын”, – дадаў мэр горада Маунт-Айза.