Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 18:20

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2008 » Сентябрь » 15 » Сара Пэйлін – метэор або зорка, якая ўзышла надоўга?
Сара Пэйлін – метэор або зорка, якая ўзышла надоўга?
21:40
Рэспубліканцы сцвярджаюць, што вылучэнне Сары Пэйлін у якасці віцэ-прэзідэнткі дапаможа Джону Макейну дамагчыся перамогі ў лістападаўскіх выбарах прэзідэнта ЗША. Пэйлін – маці пецярых дзяцей, якая ўпершыню займае пост губернатара – заве сябе рэфарматаркай, якая не баіцца ісці насуперак сваёй партыі.
З’явіўшыся на вастрыні ўвагі краіны зусім нядаўна, Пэйлін ужо паспела абрынуцца з рэзкай крытыкай на супернікаў-дэмакратаў: “Вось што я думаю з нагоды выбараў. Ёсць кандыдаты, якія выкарыстаюць змены, каб пабудаваць кар’еру. А ёсць такія, як Джон Макейн, хто выкарыстоўвае кар’еру, каб дамагчыся змен”.
Вынікі апытанняў грамадскай думкі паказваюць на тое, што абранне Сары Пэйлін у пару да кандыдата ў прэзідэнты ЗША Джону Макейну надало каласальную энергію перадвыбарнай прэзідэнцкай кампаніі Рэспубліканскай партыі.
Сара Пэйлін імгненна стала знакамітасцю, параўнальнай па папулярнасці толькі з кандыдатам-дэмакратам Баракам Абамай. Пэйлін удзельнічае ў перадвыбарных мітынгах разам з Макейнам, прыцягваючы на сустрэчы значна больш выбаршчыкаў, чым калі Макейн рабіў гэта ў адзіночку.
“Шматлікія выбаршчыцы бачаць, што Сара Пэйлін – адна з іх, – кажа старэйшы навуковы супрацоўнік кансерватыўнага даследчага цэнтра “American Enterprise Institute” Карлін Боуман. – Яе выступ на з’ездзе, яе расказ аб сям’і, аб праблемах, з якімі яна сутыкаецца, знайшлі водгук у сэрцах простых амерыканак”.
Да сваёй прамовы на форуме рэспубліканцаў Сара Пэйлін была практычна нікому невядомая. Разам з ёй выбаршчыкам была прадстаўленая і яе сям’я. Пяцімесячны сын Пэйлін пакутуе на сіндром Дауна. Яе старэйшай дачцэ 17 гадоў. Яна чакае дзіця і рыхтуецца выйсці замуж.
Актывістка сацыяльна-кансерватыўнага палітычнага аб’яднання хрысціян “Амерыканкі турбуюцца за сваю краіну” Джаніс Крауз лічыць, што грамадзянкі ЗША падтрымаюць Пэйлін на выбарах, паколькі згодны з ёй па найважнейшых пытаннях: “Большасць амерыканак – гэта разважныя людзі. Яны падтрымліваюць традыцыйныя амерыканскія каштоўнасці, яны шануюць сям’ю і чалавечае жыццё. І ў іх не можа не выклікаць захаплення жанчына, гатовая рэалізаваць тое, у што вераць і яны, хто кажа і паводзіць сябе шчыра, а не ламае камедыю дзеля палітычных выгод”.
Пэйлін выступае супраць абортаў, нават калі цяжарнасць стала вынікам згвалтавання або кровазмяшэння, і гэтыя погляды знаходзяць гарачую падтрымку сярод сацыяльных кансерватараў, як мужчын, так і жанчын, якія складаюць важны сегмент прыхільнікаў Рэспубліканскай партыі. Але некаторыя адмыслоўцы лічаць, што шматлікім іншым жанчынам па меры таго, як яны бліжэй пазнаёмяцца з яе поглядамі, будзе цяжка падзяляць пазіцыю Пэйлін.
Эксперт тэлеканала “Эй-бі-сі” Мэцью Дауд лічыць: “Звычайна, калі здараецца такі моцны зрух, то ненадоўга. Нешта рэзка змяняецца, людзі рэагуюць на гэта, але потым яны прыглядаюцца ды зноў мяняюць сваё меркаванне”.
Аналагічны феномен меў месца ў 1984 годзе, калі кандыдат у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі Уолтэр Мандэйл абраў кандыдатам у віцэ-прэзідэнты Джэральдын Ферара. Гэта была першая жанчына, вылучаная на дадзены пост. Сара Пэйлін – другая.
Паводле апытанняў грамадскай думкі, дзякуючы гэтаму рашэнню Мандэйл атрымаў перавагу ў 15%, але праз некалькі тыдняў усё вярнулася на свае месцы. У выніку ён атрымаў знішчальную паразу ад Рональда Рэйгана.
За час, які застаецца да галасавання, выбаршчыцам трэба вырашыць, хто такая Сара Пэйлін – метэор, які прамільгнуў па небе, або новая зорка, якая надоўга ўзышла на амерыканскім палітычным небасхіле.
 
Юрый Сцяпанаў па матэрыялах www.voanews.com/russian/index.cfm
Категория: Навіны | Просмотров: 707 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Сентябрь 2008  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.