На Тайвані расце колькасць падлеткавых цяжарнасцей
21:46
Паводле інфармацыі тайваньскага дабрачыннага фонду “Сад надзеі”, на выспе павялічваецца колькасць падлеткавых цяжарнасцей. Гэтая выснова зроблена на аснове росту тэлефанаванняў цяжарных дзяўчын да 16 гадоў на “гарачую лінію” дапамогі. За апошні год пазванілі 1312 чалавек, і яшчэ 141 звярнуліся за падтрымкай па электроннай пошце, паведаміла кіраўніца фонду Цзі Хуэй-жун. Больш за палову тэлефанаванняў зрабілі дзяўчыны ва ўзросце ад 16 да 19 гадоў. 10% тых, хто пазваніў, няма і шаснаццаці. 30% зваротаў у фонд па электроннай пошце былі ад моладзі да 16 гадоў.
Дапамогу шукалі не толькі дзяўчыны, але й юнакі. Праўда, іх было ўсяго каля 9 адсоткаў. Цзі заклікала ўлады звяртаць болей увагі на прафілактыку ранніх цяжарнасцей сярод навучэнцаў школ. Яна лічыць, што бацькі таксама павінны адукоўваць сваіх дзяцей у пытаннях сексуальнага развіцця.
Па ацэнках фонду, колькасць падлеткавых цяжарнасцей на Тайвані можа дасягнуць 30 тысяч у год, падлеткавых абортаў – 25 тысяч, а колькасць юных мацярок – ад 4 000 да 5 000 у год.