Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 18:29

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2008 » Сентябрь » 15 » Чаму беларускія сем’і не заводзяць дзяцей?
Чаму беларускія сем’і не заводзяць дзяцей?
21:52
Якія прычыны нізкай нараджальнасці ў Беларусі ды як можна палепшыць дэмаграфічную сітуацыю ў краіне? Пра гэта журналіст Беларускай рэдакцыі Польскага радыё для замежжа Аляксандр Папко запытаўся ў сацыёлагаў і медыкаў.
Член Нацыянальнай рады па гендэрнай палітыцы Людміла Пеціна перакананая, што прычына нізкай нараджальнасці заключаная ў празмернай занятасці жанчыны на працы. Другая прычына –  нетрываласць маладых сем’яў і вялікая колькасць разводаў. Людміла Пеціна сказала ў інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Польскага радыё для замежжа: “Сёння пераважная большасць жанчын працуе. Вельмі мала асобаў хоча быць хатнімі гаспадынямі. Гэта тлумачыцца і матэрыяльнымі прычынамі. Паводле даследаванняў, якія мы праводзілі некалькі гадоў таму, большасць беларускіх сем’яў хоча мець дзіця, але не больш за адно. На маю думку, дзяржава павінна падтрымліваць маладую сям’ю, не зважаючы на тое, колькі яна мае дзяцей. Сям’я, якая мае адно дзіця, патрабуе не меншай увагі і падтрымкі, чым сем’і з двума-трыма дзецьмі.
Найлепш з дэмаграфічнай праблемай знаёмыя лекары ўчастковых бальніц, якія добра ведаюць жыццё соцень сваіх пацыентаў. Чаму ў беларускіх сем’ях нараджаецца мала дзяцей? На гэтае пытанне Беларускай рэдакцыі ПР для замежжа адказала лекарка-тэрапеўтка аднаго са шпіталёў Меншчыны: “Сем’і арыентуюцца на адно дзіця, таму што яго прасцей выгадаваць ды вывучыць. Сёння ў беларускіх ВНУ толькі 1/3 месцаў – бясплатная.
Другая прычына заключаецца ў тым, што жанчыны занятыя кар’ерай ці проста вельмі загружаныя на працы. Часта жанчына ўтрымлівае на сабе ўсю сям’ю. Гэта супярэчыць ролі маці. Калі даць мужчынам магчымасць зарабляць грошы і быць сапраўдным карміцелем сям’і, тады і жанчыны будуць нараджаць дзяцей.
Трэцяя прычына – псіхалагічная. Большасць беларускіх сем’яў яшчэ маюць пачуццё няўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Да гэтага спрычыніўся эканамічны крах канца васьмідзесятых – пачатку дзевяностых гадоў, які ўсе добра памятаюць. Сем’і не заводзяць больш за адно дзіцяці з-за боязі, што не змогуць пракарміць у выпадку новай эканамічнай катастрофы.
Чацвёртая  прычына – медыцынская. Яна мае велізарнае значэнне. 80% маладых людзей ва ўзросце ад 17 гадоў з’яўляюцца носьбітамі хваробаў, што пераносяцца палавым шляхам. Гэта хламідыёзы й урэаплазмозы, якія амаль ніяк сябе не праяўляюць, але прыводзяць да жаночай бясплоднасці. У Беларусі кожная чацвёртая сям’я – бясплодная. З гэтым трэба змагацца. Тады і нараджальнасць узрасце”.
Як бачна, прычынаў нізкай нараджальнасці ў Беларусі вельмі шмат. Яны носяць не толькі эканамічны, але й псіхалагічны, культурны, і нават медыцынскі характар.
 
Юрый Сцяпанаў па матэрыялу www.radyjo.net
Категория: Навіны | Просмотров: 677 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Сентябрь 2008  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.