Колькасць жанчын, якія праходзяць службу ў войсках розных краін свету, пастаянна расце і даходзіць у некаторых еўрапейскіх дзяржавах да 10% ад агульнага ліку асабовага складу. Жанчыны носяць пагоны нават у мусульманскіх краінах.
Па дадзеных Міністэрствы абароны Беларусі, у нашым войску служыць больш за 4 тысячы прадстаўніц жаночага полу. Афіцэрскія пагоны цяпер носяць амаль тры сотні жанчын, больш за тысячу сталі прапаршчыцамі, каля 2700 праходзяць службу па кантракце на пасадах салдатаў і сяржантаў. Сярэдні ўзрост афіцэраў жаночага полу складае 29 гадоў. Большая частка з іх служыць у якасці ваенных лекараў, псіхолагаў, перакладчыкаў, юрыстаў. Некаторыя ўзначальваюць аддзяленні ў вайсковых камісарыятах.
Курсанткі навучаюцца ў Ваеннай акадэміі Беларусі на факультэце сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, а таксама на ваенных факультэтах Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта і Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Беларускі ахвотна ідуць служыць ва ўзброеныя сілы. Агульная колькасць жанчын-афіцэраў у нацыянальнай арміі павялічваецца з кожным годам.