Сумныя лічбы медыцынскай статыстыкі: больш за паўтара мільёна польскіх сем’яў не могуць мець дзяцей. Для выпраўлення сітуацыі адчынены першы ў краіне цэнтр сурагатных маці.
Гэтую “краму дзяцей” узначальвае 32-гадовая медсястра Эльжбета Шыманьска. Складзены цэннік на “матчыны паслугі”. У прэйскуранце цэнтра ўказана, што кошт выношвання дзіцяці будзе вагацца ад 30 да 45 тысяч злотых (прыблізна 13 – 20 тысяч долараў). У цэнтра ўжо з’явіліся заказчыкі.
Вялікая група жанчын пагадзілася прайсці медыцынскае абследаванне, у тым ліку на наяўнасць генетычных захворванняў, і прадаставіць свае здаровыя арганізмы для таго, каб ашчаслівіць тых, хто саматугам не можа стаць бацькамі. Сама Эльжбета Шыманьска ўжо падпісала дамовы пра нараджэнне трох дзяцей.
Да сурагатнага мацярынства ў Польшчы неадназначнае стаўленне. Большасць палякаў ухваляюць новаўвядзенне. Каталіцкая царква выступае катэгарычна супраць гэтай ініцыятывы, адкідвае ідэю любых дэбатаў на гэтую тэму, лічачы, што не да сурагатных маці трэба звяртацца з просьбай аб дзіцяці, а да Бога.
Наталля Шніпава паводле матэрыяла www. newsru.com
|